Для беларусаў з'явіцца змяненне, якое датычыцца рахункаў за ЖКП
- 12.09.2025, 17:19
- 6,940
Ужо з кастрычніка.
У Беларусі ў кастрычніку ўвядуць змены па разліку і аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Адно з іх датычыцца жыровак, піша «Зеркало».
Сярод іншага, навінкі, якія пачнуць дзейнічаць з 1 кастрычніка, закрануць спосабы інфармавання пра памер платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Так, з наступнага месяца жыроўку можна будзе атрымаць толькі адным са спосабаў: або папяровую, або ў электронным фармаце, паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Нагадаем, з кастрычніка таксама ўвядуць некаторыя змены ў аплаце спажытай электраэнергіі. Так, людзям, якія набылі «квадраты» ў новабудоўлі, цягам трох месяцаў пасля ўводу яе ў эксплуатацыю будуць выстаўляць рахункі за электраэнергію па субсідаваных тарыфах.
Для нежылых памяшканняў з'явіцца магчымасць ажыццяўляць дыферэнцыяваную аплату па часе сутак, выбраўшы двухзонны або трохзонны тарыф. Але ёсць важны нюанс — наяўнасць дагавора на электразабеспячэнне.