На наступным тыдні ва Украіну прыбудзе дэлегацыя польскіх вайскоўцаў
2- 12.09.2025, 17:40
- 2,504
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны.
У чацвер, 18 верасня, ва Украіну прыбудзе дэлегацыя вайскоўцаў з Польшчы. Яны будуць вучыцца ў украінскіх абаронцаў збіваць расійскія дроны.
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга, перадае РБК-Украіна.
- Украінскі бок загадзя паведамляў польскаму боку пра пралёт гэтых беспілотнікаў у паветраную прастору Польшчы. Мы чакаем прыбыцця ў чацвер дэлегацыі вайскоўцаў з Польшчы, каб яны папрацавалі з нашымі вайскоўцамі, - сказаў Сыбіга.
Ён адзначыў, што сёння толькі Украіна мае неабходны досвед, як супрацьстаяць такім выклікам.
- Нагадаю, што падчас апошняй атакі супраць нас было задзейнічана каля 800 беспілотнікаў. І паглядзіце на працэнт нашай эфектыўнасці. Таму наш досвед, на жаль, вайна мае і гэты бок, калі мы атрымліваем штодзённы баявы досвед, гэта таксама наш унёсак у нашу агульную бяспеку, - падкрэсліў міністр.
Сыбіга дадаў, што партнёры гэта разумеюць, і «мы гатовыя дзяліцца нашым досведам і працаваць над мінімізацыяй і нейтралізацыяй гэтых выклікаў, якія нясуць пагрозу для нашай агульнай прасторы бяспекі».