У Балгарыі на пляжы знайшлі дрон
3- 12.09.2025, 21:37
- 6,440
Фотафакт.
На пляжы Бургаса, аднаго з найбуйнейшых балгарскіх гарадоў, у пятніцу выявілі невядомы беспілотнік.
Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Балгарыі.
Балгарскае абароннае ведамства распавяло, што службам экстраннай дапамогі па тэлефоне 112 паведамілі пра беспілотны лятальны апарат, які вынесла на Паўночны пляж Бургаса.
На месца накіравалі аператыўную групу з мясцовай ваенна-марской базы, якая ўстанавіла, што дрон «не ўтрымлівае выбуховага рэчыва і не ўяўляе небяспекі».
«З дазволу начальніка штаба ВМС спецыялізаваная каманда транспартавала прадмет на ваенна-марскую базу Бургас», — дадалі ў Міністэрстве абароны Балгарыі.
Там не ўдакладнілі паходжанне беспілотніка.
