7 снежня 2025, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ застрэлілі чэмпіёна Еўропы па боксе

13
У РФ застрэлілі чэмпіёна Еўропы па боксе

Да забойства аказаўся датычны яго 23-гадовы знаёмы.

У Омску 23-гадовы мясцовы жыхар стрэліў у галаву свайму 31-гадоваму знаёмаму, знаходзячыся ў кватэры пацярпелага. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры рэгіёна.

Злачынства адбылося ўдзень 10 верасня на 4-м Крымскім завулку. Зламыснік быў у гасцях у знаёмага. У пэўны момант паміж імі ўзнік канфлікт, тады малады чалавек стрэліў у галаву знаёмага з пісталета ТТ.

Пасля ўчынення злачынства абвінавачаны паспрабаваў схавацца ў Навасібірскай вобласці. Мужчыну ўдалося затрымаць, пісталет праваахоўнікі знайшлі ў яго аўтамабілі. Віну ў здзяйсненні злачынства стралок прызнаў, аднак ад дачы паказанняў адмовіўся. Яго арыштавалі на два месяцы.

Паводле звестак Telegram-канала «Mash на спорце», забітым аказаўся чэмпіён Еўропы па боксе Ловары Міхайленка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках