Украінскі кінарэжысёр Сенцоў стаў камандзірам батальёна ЗСУ
4- 14.09.2025, 18:41
- 5,136
Ён абараняе Украіну са зброяй у руках з 2022 года.
Украінскі кінарэжысёр і сцэнарыст Алег Сенцоў, які з 2014 па 2019 гады быў палітвязнем у Расіі, стаў камандзірам аднаго з батальёнаў Узброеных Сіл Украіны (ЗСУ). Пра гэта стала вядома ўвечары ў суботу, 13 верасня, падчас канферэнцыі YES у Кіеве, перадае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна». Сенцоў прызначаны на пасаду камандзіра батальёна ў складзе 47-й асобнай механізаванай брыгады «Магура», удакладняецца ў паведамленні.
Рэжысёр уступіў у склад тэрытарыяльнай абароны Кіева ў сакавіку 2022 года, неўзабаве пасля пачатку паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну. Пазней яго перавялі ў 47-ю брыгаду ЗСУ, дзе ён прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра штурмавай роты. Як удакладняе ўкраінскае выданне «Абазрэватель», на гэтай пасадзе ён праслужыў чатыры месяцы, пасля чаго атрымаў новае павышэнне — узначаліў батальён.
За час ваеннай службы рэжысёр неаднаразова ўдзельнічаў у жорсткіх баях, у прыватнасці пад Авдзеўкай, і некалькі разоў быў паранены. У 2023 годзе ён упершыню публічна пацвердзіў, што яго паранілі ў баі і што ён праходзіў лячэнне ў шпіталі. Пазней Алег Сенцоў пасля кантузіі зноў вярнуўся на фронт.