7 снежня 2025, Нядзеля, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці здымуць Сі Цзіньпіна?

13
Ці здымуць Сі Цзіньпіна?

Без Кітая Расія не зможа ваеваць.

Прагназуючы будучае развіццё падзей, мы не ўлічваем мноства найважнейшых фактараў. Вазьміце, напрыклад, пытанне пра тое, якім будзе вынік прызначанага на кастрычнік пленума Кітайскай камуністычнай партыі.

Справа ў тым, што ў апошнія месяцы ў экспертным асяроддзі з’явіліся здагадкі, што для Сі Цзіньпіна гэта мерапрыемства можа скончыцца тым самым, чым для Хрушчова скончыўся таксама кастрычніцкі пленум 1964 года. Кітай — ключавы фактар сілы Пуціна. Без кітайскай падтрымкі Расія доўга ваеваць не зможа. З’яўленне ў крэсле лідара Паднябеснай новага чалавека здольнае карэнным чынам змяніць сітуацыю.

Кітай — вельмі закрытая сістэма, і прадказваць будучыню там вельмі цяжка. Даводзіцца судзіць выключна па ўскосных прыкметах. Некаторыя з тых экспертаў, што спецыялізуюцца на мясцовай палітыцы, інтэрпрэтуюць падзеі, якія там адбываюцца апошнім часам, як сведчанне аслаблення пазіцый цяперашняга кіраўніка краіны. Напрыклад, кажучы пра нядаўнюю самую маштабную за паўстагоддзя чыстку ў шэрагах вайскоўцаў, некаторыя спецыялісты адзначаюць, што перадусім пад чыстку трапілі стаўленікі Сі Цзіньпіна. Кажуць нават, што ў арміі склалася цалкам незалежная ад яго і не вельмі лаяльная групоўка.

Магчыма, ніякага зняцця з пасады не здарыцца, але нават калі адбудзецца пэўнае вяртанне да прынцыпаў калектыўнага кіраўніцтва, што раней дамінавалі, а потым былі патоптаныя цяперашнім кітайскім лідарам, тэарэтычна і гэта можа паўплываць на знешнепалітычны курс краіны — а паколькі яе пазіцыя для Пуціна вызначальная, — дык і на ход вайны, а таксама далейшыя паводзіны Расіі.

Увогуле, паўтаруся: нашы прагнастычныя магчымасці вельмі абмежаваныя. Адзінае, што ў гэтай сітуацыі застаецца, — жыць у адпаведнасці з класічным прынцыпам: «рабі, што трэба, і будзь што будзе».

Аббас Галлямаў, Telegram

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках