Reuters: ЗША ўхвалілі першыя пастаўкі ва Украіну за кошт НАТА
3- 16.09.2025, 20:27
- 3,392
Вашынгтон дазволіў накіраваць у Кіеў дзве партыі дапамогі на суму да $500 млн.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ухваліла першыя пастаўкі зброі ва Украіну, якія аплацілі саюзнікі Вашынгтона па НАТА, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
У рамках новай ініцыятывы Priority Ukraine Requirements List (PURL) намеснік міністра абароны па палітычных пытаннях Элбрыдж Колбі дазволіў накіраваць у Кіеў дзве партыі дапамогі на суму да $500 млн, піша агенцтва.
Чакаецца, што пастаўкі неўзабаве пачнуцца.