У Беларусі хочуць вызваліць ухілістаў ад «крыміналкі»
1- 16.09.2025, 21:56
- 6,320
Але ёсць умова.
Законапраект «Аб унясенні змяненняў у законы па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці» быў прыняты ў другім чытанні «палатай прадстаўнікоў», паведамляе БелТА.
Папраўкі прадугледжваюць магчымасць вызвалення ад «крыміналкі» за ўхіленне ад вайсковага абавязку.
Але для гэтага чалавек павінен добраахвотна заявіць органу, які вядзе крымінальны працэс, аб гатоўнасці выправіцца: стаць на ўлік, прайсці мерапрыемствы па прызыве або з'явіцца на зборы.
Каб такая норма стала магчымай, прапануюць таксама ўнесці змяненні ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.
Так, у ім хочуць замацаваць дапушчальнасць прызыву на службу грамадзян, падазраваных або абвінавачаных у здзяйсненні падобных злачынстваў, у выпадку іх добраахвотнай згоды выканаць вайсковы абавязак.
Цяпер, пасля таго як законапраект прынялі дэпутаты, яго павінен разгледзець і ўхваліць «савет рэспублікі».
Нагадаем, з верасня па лістапад у Беларусі ідзе восеньскі прызыў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Ён датычыцца мужчын ад 18 гадоў, якія не маюць права на адтэрміноўку.