ЗСУ падарвалі два важныя масты ў Расіі
4- 8.09.2025, 11:11
- 16,396
Паспяховая атака дронаў.
Украінскія вайскоўцы падарвалі два масты на тэрыторыі Расіі, ускладніўшы лагістыку акупантаў.
Гэтыя пуцеправоды вораг выкарыстоўваў для падвозу боепрыпасаў і асабовага складу. Цяпер у праціўніка засталося менш дарог, якімі можна карыстацца, паведамляе censor.net.
«Разведка выявіла незвычайную актыўнасць ворага каля аднаго з мастоў. Гэты мост актыўна выкарыстоўваўся акупантам для забеспячэння сваіх войскаў. Трэба было праверыць, што там адбываецца. Звычайным разведвальным дроном пад мост не заляціш, бо проста знікне сігнал. Таму заляцелі снараджаным FPV на аптавалакне, убачылі міны, нанеслі ўдар. Пасля гэтага вырашылі праверыць і іншы мост. Там таксама выявілі, што мост замінаваны, і падарвалі яго», - паведамілі байцы ЗСУ.