«Паводзяць сябе па-людску»: у Магілёве арыгінальна косяць траву
18- 8.09.2025, 11:05
- 10,082
Відэафакт.
У Магілёве трапіла на відэа, як работнік камунальных службаў косіць траву, а ягоныя калегі прыкрываюць машыны пакрывалам.
Гэта робіцца для таго, каб машыны не абсыпала травой і каб у іх не трапіў камень.
«Скажам шчыра: яны маглі б гэтага і не рабіць! У іх службовых абавязках відавочна не прапісана трымаць пакрывала і абараняць чужыя машыны ад травы. Але людзі паводзяць сябе па-людску — а такое цяпер сустракаецца нячаста. Дзякуй ім за гэта!» — напісала аўтарка відэа.