FT: Пуціну давядзецца зрабіць цяжкі выбар
1- 8.09.2025, 11:14
- 6,152
Ваеная эканоміка Расіі не спраўляецца з нагрузкай.
Мінулым тыднем Пуцін дэманстраваў дыпламатычныя поспехі за мяжой — сустрэча з прэм'ерам Індыі Нарэндрай Модзі, умацаванне партнёрства з лідарам КНР Сі Цзіньпінам і падпісанне газавага кантракта з Кітаем. Але ўнутры краіны нарастае напружанне — ваеная эканоміка Расіі ўсё больш выразна падае сігналы бяды, піша Financial Times (пераклад — сайт Charter97.org).
У першыя гады вайны эканоміка трымалася за кошт высокіх цэн на нафту і газ, а таксама росту ваенных выдаткаў, што падтрымлівалі заробкі і попыт. Аднак цяпер спалучэнне зніжэння даходаў ад энергарэсурсаў, умацавання рубля і росту выдаткаў прымушае Крэмль прымаць непапулярныя рашэнні.
Са студзеня па жнівень 2025 года даходы ад энергетыкі ўпалі на 20%. Мінфін папярэджвае пра значны дэфіцыт бюджэту: у першай палове года ён дасягнуў 4,9 трлн рублёў (2,2% ВУП), у чатыры разы вышэйшы за запланаваны. Каб пакрыць разрыў, улады абмяркоўваюць запазычанні і скарачэнне неваенных выдаткаў, уключаючы інфраструктуру і дзяржсубсідыі.
Эканамісты ўказваюць на сур'ёзныя структурныя праблемы. Дэфіцыт працоўнай сілы, збоі ў міжнародных разліках праз санкцыі, інфляцыя і крызіс у асобных галінах — ад вугальнай да банкаўскай. ВТБ ужо прызнаў рызыкі невяртання чвэрці карпаратыўных крэдытаў.
Пры гэтым высокі курс рубля зніжае бюджэтныя паступленні, але яго аслабленне пагражае новай інфляцыяй. Цэнтрабанк утрымлівае стаўкі на ўзроўні 18%, што стрымлівае рост цэн, але душыць бізнес.
Нягледзячы на цяжкасці, Масква працягвае палітыку «усё для фронту». Ваенныя выдаткі амаль падвоіліся з 2022 года. Нават у выпадку перамір'я эксперты не чакаюць рэзкага згортвання абароннай вытворчасці — расійскай арміі давядзецца доўгія гады папаўняць страчаныя рэсурсы.