Украіна абвясціла расійскага рэпера Цімаці ў вышук
7- 8.09.2025, 12:29
- 3,902
Яго абвінавачваюць у падтрымцы агрэсіі.
Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук расійскага рэпера Цімаці (сапраўднае імя — Цімур Юнусаў). Інфармацыя пра гэта размешчаная ў базе вышуку МУС Украіны
па стане на панядзелак, 8 верасня. Музыкант лічыцца ў вышуку з 1 ліпеня. Расійскія медыя звярнулі на гэта ўвагу толькі цяпер. Раней пра вышук Цімаці не паведамлялася.
СБУ ў чэрвені завочна абвінаваціла Цімаці ў тым, што ён неаднаразова парушаў парадак уезду на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны. Паводле дадзеных следства, расійскі рэпер не менш за сем разоў удзельнічаў у канцэртах у Крыме, пра анексію якога Расія абвясціла ў 2014 годзе.
У заяве СБУ адзначалася, што Цімаці — «адзін з удзельнікаў расійскай прапаганды», быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта ў 2012, 2018 і 2024 гадах.