У мабільных аператараў з’явіліся новыя змены
- 8.09.2025, 17:28
- 7,028
Адна з іх датычыцца ЕРІП.
Мабільныя аператары ўводзяць навінкі для сваіх кліентаў. «Зеркало» распавядае, якія змены з’явіліся.
Кампанія МТС унесла змены па аўтаплацяжах у сэрвісе «МТС Грошы». «Цяпер карыстальнікі могуць аўтаматычна аплачваць паслугі ЕРІП, уносіць плацяжы па растэрміноўках і папаўняць рахунак мабільнага тэлефона — без лішніх дзеянняў і напамінкаў», — паведамляе мабільны аператар.
«МТС Грошы» — сэрвіс для аплаты рахункаў з балансу МТС, які замяняе мабільны банкінг.
Таксама МТС да 19 студзеня 2026 года запусціла акцыю для тых, хто набывае смартфоны. За такую куплю можна атрымаць у падарунак смарт-гадзіннік, бесправадныя навушнікі, партатыўную зарадную прыладу. За такі бонус трэба заплаціць 10 капеек.
Кампанія life:) і «Беларуснафта» на верасень падоўжылі рэкламную гульню. Мабільны аператар разыгрывае 10 сертыфікатаў на 500 рублёў на пакупкі ў сваёй інтэрнэт-краме, а сетка аўтазаправачных станцый — пяць па 1000 і адзін на 25 000 рублёў.
У аператара А1 з’явіліся змены для юрыдычных асоб. Так, у тарыфных планах лінейкі «Сваё рашэнне» дададзена магчымасць падключэння пакета «Безліміт хвілін унутры сеткі».