«Вялікую ў скрынку запалак сабрала, а дробную куды дзела?»
8- 8.09.2025, 14:39
- 6,128
Беларусы смяюцца з ураджаю бульбы.
Вясной у беларускіх крамах знікла бульба. Дэфіцыт нацыянальнага прадукту тлумачыўся дрэнным ураджаем летась, ростам выдаткаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фермераў (з-за гэтага вытворчасць стала стратнай).
Але галоўная прычына — дзяржаўнае рэгуляванне цэн, якое зрабіла нявыгадным продаж бульбы ўнутры краіны. У выніку бульба «з’ехала» ў Расію, дзе на яе былі больш прывабныя закупачныя цэны, піша BGmedia.
@igoraseevv Урожай 2025#картошка #бульба #картофель #урожай #урожай2025 ♬ оригинальный звук - Антоха Гусев
Цяпер многія беларусы сутыкнуліся са слабым ураджаем бульбы на прысядзібных дзялянках. Прычыны розныя: напрыклад, шмат дажджоў — і бульба вымакла і згніла. У іншых бульбу «з’ела» фітафтора праз раннія туманы. Але беларусы не засмучаліся, а дружна пацешаліся ў TikTok з такога ўраджаю.
Сотні каментарыяў сабраў ролік пра бульбу ў скрынцы запалак.
@_irina_mikhailovna_18_ #картошка2025 #беларусь🇧🇾 #бульба #урожай ♬ оригинальный звук - Антоха Гусев
Такія відэа беларусы запісваюць з накладзенымі словамі «Канец беднага жыцця». Карыстальнікі TikTok трэніруюцца ў красамоўстве:
«Вялікую ў скрынку запалак сабрала. А дробную куды дзела?».
«Дробная — на насенне, вясной — на пасадку».
«Бульба чэры».
«На дранікі самае тое. Можна цалкам глытаць, нават таркаваць не трэба».
«Народ, ды ні халеры вы ў бульбяной ікры не разбіраецеся».
«Мне, калі ласка, з дзясятак такіх скрыначак — на ўсю зіму хопіць».
«Гэта пачатак багатага жыцця, хопіць нават унукам».
«Куплю тры ружовыя жамчужыны па выгаднай цане, белы не прапаноўваць, свой такі ж».
«Не дробная, а бульба-бэбі. У рэстаране вельмі дарагая».