Ілля Шкурын: Трэнер «ГКС Катовіце» асабіста патэлефанаваў мне
1- 8.09.2025, 15:05
- 5,434
Беларускі футбаліст перайшоў у польскі клуб.
Беларускі нападнік Ілля Шкурын, які пакінуў варшаўскую «Легію», даў першае інтэрв’ю ў якасці гульца «ГКС Катовіце», піша football.by:
— Ілля, вітаем у Катовіце. Якія твае першыя ўражанні пасля прыезду ў сталіцу Верхняй Сілезіі?
— Вельмі пазітыўныя, вельмі падабаецца гэты горад. Адразу прыехаў на стадыён. Супер!
— Як ты апынуўся ў «ГКС» і чаму выбраў клуб з Катовіце?
— У мінулым сезоне ў «Легіі» я меў няшмат ігравога часу, і якраз трэнер «ГКС» патэлефанаваў мне, распавёў пра стыль гульні каманды і як бачыць мяне ў ёй. Мне гэта спадабалася і пераканала, і вось я тут.
— Якія мэты, індывідуальныя і камандныя, ставіш перад сабой на гэты сезон?
— Не люблю гаварыць пра індывідуальныя мэты. А што да каманды, то хацеў бы, каб яна была вышэй, чым у мінулым сезоне. Бо хлопцы ўжо даўно гуляюць разам, і для іх будзе выдатнай мэтай быць як мага вышэй у табліцы.
— Ты ўжо даўно ў Польшчы, але ці патрэбны табе час на «акліматызацыю» ў Катовіце?
— Як кажуць, тут іншая Польшча. Але размаўляюць усё ж на той жа мове. Праблем не будзе.