Sky News: Кіраўнік МЗС Украіны плануе візіт у Венгрыю
1- 8.09.2025, 17:39
- 1,312
Ужо на гэтым тыдні.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга плануе наведаць Венгрыю з прычыны росту напружанасці паміж краінамі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Sky News.
Як паведамляе выданне, Сібіга наведае Венгрыю на гэтым тыдні.
Sky News нагадвае, што адносіны паміж Будапештам і Кіевам былі азмрочаныя канфліктамі наконт правоў меншасцяў ва Украіне.
Таксама Венгрыя атрымлівае большасць сваіх энерганосьбітаў з Расіі і адмовілася пастаўляць Украіне зброю.
Акрамя таго, прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан таксама рашуча выступіў супраць сяброўства Украіны ў ЕС.
Кіраўнік МЗС Венгрыі Петер Сіярта пацвердзіў візіт Сібігі і сустрэчу з ім у Будапешце.
- На гэтым тыдні сустрэнемся з Андрэем Сібігам у Будапешце, каб абмеркаваць венгерска-ўкраінскія адносіны. Мы верым у дыялог і заўсёды гатовыя да перамоў. Але мяч на баку Украіны: сапраўдны прагрэс магчымы толькі пры ўмове поўнага аднаўлення правоў, адабраных у венграў на Закарпацці, - напісаў ён у сацсетцы Х.