18 лiстапада 2025, aўторак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў «найвялікшую праблему сёння ў Беларусі»

22
Лукашэнка назваў «найвялікшую праблему сёння ў Беларусі»

Яна звязаная з Расіяй.

Найвялікшая праблема сёння для Беларусі — знайсці новыя рынкі збыту для айчыннай прадукцыі, якую мы не можам прадаць «у сілу пэўных, аб'ектыўных прычын» у Расіі. Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынём «палаты прадстаўнікоў» Ігарам Сяргеенкам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў нядаўні візіт спікера ніжняй палаты парламента ў В'етнам, дзе ішла гаворка ў тым ліку пра магчымасці супрацоўніцтва з БЕЛАЗам і «Белшынай». Ён адзначыў, што «патроху трэба заходзіць» на рынкі «далёкай дугі».

— Вы адчуваеце і ведаеце, што гэта найвялікшая праблема сёння ў Беларусі — замясціць той аб’ём, які мы не можам сёння прадаць у сілу пэўных, аб'ектыўных прычын у Расійскай Федэрацыі, і на трэку далёкай дугі мы павінны ў гэтым плане працаваць, — акцэнтаваў увагу Лукашэнка.

У гэтым кантэксце ўзурпатар падкрэсліў правільнасць курсу на супрацоўніцтва з В'етнамам. Як піша прэс-служба Лукашэнкі, «аснову для ўзаемадзеяння ствараюць дружалюбныя сувязі, што склаліся з часоў Савецкага Саюза, і кантакты на вышэйшым узроўні, добрыя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін».

«З прэзідэнтам [В'етнама] мы сустракаліся ў Кітаі. Я яго даўно ведаю, вельмі моцны прыстойны чалавек. Тым больш і ён, і краіна нацэленыя на супрацоўніцтва з намі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў бліжэйшы час разам з МЗС будзе разгледжана пытанне аб абмене візітамі.

Нагадаем, у кастрычніку 2024 года савет дырэктараў Банка Расіі прыняў рашэнне павысіць ключавую стаўку адразу да 21,00% гадавых. Свае дзеянні рэгулятар растлумачыў неабходнасцю стрымаць рост інфляцыі.

«Інфляцыя фармуецца істотна вышэй за ліпеньскі прагноз Банка Расіі. Працягваюць павялічвацца інфляцыйныя чаканні. Рост унутранага попыту значна апярэджвае магчымасці пашырэння прапановы тавараў і паслуг», — тлумачылася ў заяве расійскага ЦБ.

Высокая ключавая стаўка робіць крэдыты ў банках занадта дарагімі, іх не бяруць бізнес і насельніцтва, а гэта зніжае попыт, тлумачыла Руская служба Бі-Бі-Сі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках