18 лiстапада 2025, aўторак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР узнагародзіла медалямі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне

9
Рада БНР узнагародзіла медалямі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне

Узнагароды атрымалі 75 чалавек.

У Дзень беларускай вайсковай славы Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла медалямі «За баявыя заслугі» некалькі дзесяткаў добраахвотнікаў у складзе Узброеных Сіл Украіны.

«У 1514 годзе нашы продкі перамаглі значна большае маскоўскае войска, — гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. — Сёння мужнасць выявляеце вы, змагаючыся супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго еўрапейскага кантынента».

За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палка Каліноўскага і падраздзялення «1514», усяго 75 чалавек, з іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) медалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасмяротна.

У мінулыя гады Рада БНР узнагароджвала беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расійскімі агрэсарамі ва Украіне, медалямі Ордэна Пагоні і медалём «За баявыя заслугі».

Боец Палка Каліноўскага, адзін з заснавальнікаў «Белага Легіёна» Міраслаў Лазоўскі і баец Другога інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных Сіл Украіны Марыя Зайцава былі пасмяротна ўдастоеныя Ордэна Жалезнага Рыцара.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках