СМІ: Рэйс Ryanair з Гданьска ў Браціславу прыземляўся ў Вене з-за ўмяшання ў GPS
4- 9.09.2025, 9:29
- 3,784
Самалёт быў вымушаны адыйсці ад маршруту.
Адзін з рэйсаў Ryanair з польскага Гданьска ў сталіцу Славакіі Браціславу быў вымушаны адыйсці ад маршруту з-за маштабнага ўмяшання ў GPS.
Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе Dennik N.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ 23–24 жніўня, але да гэтага часу не быў вядомы шырокай грамадскасці. Вячэрні рэйс з Гданьска павінен быў прыземліцца ў Браціславе пасля паўночы, але раптам для пасажыраў апынуўся ў Вене.
Экіпаж растлумачыў людзям, што з-за заглушанага сігналу GPS на борце самалёта, а таксама праблем з наземнай навігацыйнай сістэмай у аэрапорце Браціславы рэйс накіравалі ў аўстрыйскую сталіцу. Пасажыр, які расказаў СМІ пра інцыдэнт, выказаў здагадку, што прычыны былі тымі ж, як у выпадку з самалётам прэзідэнта Еўракамісіі.
У аэрапорце Браціславы пацвердзілі выданню, што рэйс накіравалі ў Вену, аднак адтуль ён з затрымкай прыбыў у Браціславу.
- Рэйс нумар FR6827 Ryanair, які павінен быў прыбыць з Гданьска ў Браціславу 24 жніўня 2025 года а 1:10 ночы, перанакіравалі ў Вену. Пасля дазапраўкі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Штэфаніка а 2:44 ночы, – адзначылі ў прэс-службе.