24 траўня 2026, Нядзеля, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пераразае расіянам дарогі ў Данецк і Крым

Украіна пераразае расіянам дарогі ў Данецк і Крым

Дроны Узброеных Сіл Украіны ўсё актыўней б'юць па тыловай лагістыцы акупантаў.

Аналітыкі паведамляюць, што Украіна пашырае ўдары па лагістыцы расійскіх войскаў на адлегласці каля 150 км ад лініі баявых сутыкненняў на поўдні Украіны, паведамляе OSINT-аналітык Clément Molin.

Ён пазначае на мапе ўкраінскія ўдары, калі можа пацвердзіць траплянне. Аналітык адзначыў значную колькасць удараў, сярод якіх 15 геалакацый удараў па трасе Растоў – Крым і 30 геалакацый на маршруце Марыупаль – Данецк і вакол Данецкага кальца.

Паводле яго слоў, украінскія дроны, у прыватнасці такіх вядомых падраздзяленняў, як «Птахі Мадзяра», і іншых ударных брыгад, актыўна працуюць па паліўных аўтакалонах, вайсковай тэхніцы і лагістычных хабах у тыле.

«Гэта прымушае расійскія сілы сутыкацца з сур'ёзнымі праблемамі з забеспячэннем, асабліва ў Запарожскай, Херсонскай і Данецкай абласцях», – піша ён.

Як адзначыў ваенны партал «Милитарный», Сілы абароны Украіны апошнім часам усё мацней падрываюць лагістыку ворага. Нягледзячы на значныя адлегласці, ім удалося ўзяць пад прыцэл ключавыя трасы, што вядуць з Расіі ў акупаваны Крым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках