«Як жа крута ўсё гэта гучыць па-беларуску!»
13- 9.06.2026, 12:34
- 4,370
Беларусы падзяліліся ўлюбёнымі выразамі на роднай мове.
Карыстальніца Threads пад нікам anastasyaalekseeva папрасіла сваіх чытачоў назваць улюбёныя выразы беларускай мовы.
Дзяўчына апублікавала фота з сувенірнай крамы, дзе відаць магніты з некаторымі прымаўкамі, такімі, як «не чапай, бо лясне», «а можа так і трэба», «хавайся ў бульбу», «усім бог даў, а нам кінуў», «зяць любіць узяць», «гастры касу», «мар, стварай, кахай», і напісала: «Ох, ужо гэтыя беларускія выразы. А які ў вас самы любімы?»
У адказ яна атрымала больш за 200 каментарыяў. Падпісчыкі назвалі свае ўлюбёныя фразы і выразы. Сайт Charter97.otg прыводзіць некаторыя з іх:
— Адыдзi, бо аднясуць.
— Знік у пошуках ежы.
— З глузду зьехау?
— Здыхлік несмяротны.
— Ёлупень нейкі.
— Не мела баба клопату — купіла парася.
— Цырк на дроце.
— Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць.
— Я ж каб калi дзe каму што якое, я ж ніколi нiдзе нiкому нiчога нiякага, а калi ўжо што якое, дык што тут ужо такога!
— Цi то свiннi елi, цi то шляхта пiравала.
— Соль табе у вочы, памяло у зубы.
— Абышто!
— Усё будзе добра!
— Хай табе лясьне!
— Нешта будзе, яшчэ ніколі не было каб нічога не было.
«Дзякуй усім, я ўжо не магу стрымаць свой смех. Трэба будзе ўсё запісаць і выкарыстоўваць у маўленні. Як жа крута ўсё гэта гучыць па-беларуску!» — падзякавала аўтарка паста сваім падпісчыкам.