9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадзяр»: ЗСУ перакрылі адну з ключавых лагістычных артэрый расейцаў

1
«Мадзяр»: ЗСУ перакрылі адну з ключавых лагістычных артэрый расейцаў
Роберт «Мадзяр» Бровдзі

Грузавы трафік акупантаў толькі за апошнія два тыдні знізіўся больш як на 70%.

Расейскія акупанты забаранілі рух вайсковых грузаў па трасе ад Марыюпаля да Сімферопаля з-за пастаянных удараў украінскіх дронаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву камандуючага Сіламі беспілотных сістэм Роберта «Мадзяра» Бровдзі.

Ён расказаў, што 7 чэрвеня расейскае камандаванне афіцыйна закрыла для ўласнай вайсковай лагістыкі трасу Р-280, якая праходзіць па часова акупаваных тэрыторыях.

Прычынай такога рашэння сталі сістэмныя атакі ўкраінскіх беспілотнікаў і ўсталяванне агнявога кантролю над гэтым шляхам.

Паводле слоў Бровдзі, цягам апошніх двух тыдняў інтэнсіўнасць перавозак па гэтай дарозе істотна ўпала — на 71%. Калі раней за суткі па маршруце праходзіла каля 3800 варожых грузавікоў, то цяпер гэтая колькасць зменшылася прыблізна да 1100.

У той жа час ён адзначыў, што пра поўную блакаду лагістычных шляхоў расейскіх захопнікаў на гэтым накірунку пакуль гаворкі не ідзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках