На валютным рынку неспакойна
- 9.06.2026, 19:01
- 2,550
На гэта рэагуюць абменнікі.
Долар і еўра таннеюць трэція таргі запар на Беларускай валютна-фондавай біржы. Да гэтага яны даражэлі, пачынаючы з 29 мая. «Зеркало» паглядзела, якія цяпер курсы валют у абменніках.
Найвышэйшы курс продажу долара ў банках — 2,822 рубля («Белинвестбанк»), а найніжэйшы — 2,805 рубля («БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Найбольш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў «Статусбанку» — 2,795 рубля.
Найвышэйшы курс продажу еўра ў банках — 3,3 рубля («Альфа-Банк», «Банк БелВЭБ», «Банк РРБ», «Нео Банк Азия»), а найніжэйшы — у «БСБ Банку», «Сбербанку» (3,275 рубля).
Еўра найбольш выгадна здаваць у «Статусбанку» — 3,277 рубля. Гэта нетыповая сітуацыя, калі курс куплі валюты аднымі банкамі вышэйшы, чым прадаюць іншыя.
Найвышэйшы курс продажу расійскага рубля ў банках — 3,865 рубля за 100 расійскіх рублёў («Альфа-Банк»), а найніжэйшы — 3,8 рубля («Банк РРБ», «Паритетбанк»).
Найвышэйшы курс куплі расійскага рубля ў банках — 3,671 рубля за 100 расійскіх рублёў (адразу ў дзесяці банках).
Нагадаем, некаторыя эканамісты чакалі зменаў на пачатку 2026 года на беларускім валютным рынку. У прыватнасці прагназавалася, што нацвалюта аслабне да долара — дасягне псіхалагічнай адзнакі ў тры рублі.