9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пад Масквой падарваны намеснік галоўнакамандуючага ВКС РФ Максімцаў

11
СМІ: Пад Масквой падарваны намеснік галоўнакамандуючага ВКС РФ Максімцаў
Аляксандр Максімцаў

Ён адказны за ўдары па Украіне.

Сёння, 9 чэрвеня, у падмаскоўнай Балашысе, меркавана, ліквідаваны начальнік Галоўнага штаба і першы намеснік галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі РФ генерал-лейтэнант Аляксандр Максімцаў.

Пра гэта паведаміў расійскі рэсурс «Незыгарь», адзначае dialog.ua.

Да такіх высноў рэсурс прыйшоў, супаставіўшы інфармацыю, якую пра загінулага апублікавалі расійскія СМІ. Максімцаву таксама 62 гады, ён, як і ахвяра, мае званне генерал-лейтэнанта.

«Яго дачка (ужо дарослая) хадзіла ў школу ў Балашысе, размешчаную за 300 метраў ад месца выбуху. Непадалёк знаходзіцца авіяцыйны завод «Рубін», які Максімцаў раней наведваў па службе. Кіруе аўтамабілем», — распавёў «Незыгарь».

Дадзеная асоба непасрэдна ўдзельнічала ў агрэсіі супраць Украіны. Ён адказны за ракетныя ўдары, якія расійская авіяцыя рэгулярна наносіць па ўкраінскіх гарадах.

Яго імя ёсць у «чорным спісе» украінскага «Міратворца».

«Саўдзельнік злачынстваў расійскай улады супраць Украіны і яе грамадзян. Асоба, якая падлягае неадкладнаму затрыманню і перадачы праваахоўным органам Украіны або краін НАТА. Расійскія паветрана-касмічныя сілы наносілі ўдары як па ваенных, так і па грамадзянскіх аб’ектах ва Украіне. Паколькі Максімцаў з’яўляецца намеснікам Галоўнакамандуючага, ён нясе адказнасць за гэтыя дзеянні», — адзначае «Міратворац».

Паводле іншай версіі, быў падарваны палкоўнік Узброеных Сіл РФ Дамір Давыдаў — начальнік упраўлення паставак ракет і артылерыйскіх боепрыпасаў у ГРАУ Мінабароны РФ.

Масква маўчыць наконт інцыдэнту.

Зазначым, што высокапастаўлены афіцэр Мінабароны Расіі сёння быў падарваны ў ўласным аўтамабілі ў Балашысе. Папярэдне, у яго аўтамабіль было падкладзена самаробнае выбуховае прыстасаванне. Мужчына не выжыў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках