Самалёт Зяленскага ледзь не быў збіты беспілотнікам падчас узлёту з Малдовы
- 9.09.2026, 22:08
- 7,604
Інцыдэнт адбыўся падчас паездкі прэзідэнта Украіны ў Нарвегію.
Самалёт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага апынуўся пад пагрозай атакі беспілотніка падчас узлёту з Малдовы.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стёрэ у каментары VG.
Кіраўнік нарвежскага ўрада распавёў пра небяспеку, з якой сутыкнуўся ўкраінскі прэзідэнт па дарозе ў Осла.
«Ягоны самалёт ледзь не быў збіты беспілотнікам падчас узлёту з Малдовы. Такая рэальнасць, з якой ён сутыкнуўся», — падкрэсліў Стёрэ.
Паездка кіраўніка дзяржавы ў Осла пачалася з удзелу ў афіцыйных жалобных мерапрыемствах. Уладзімір Зяленскі прысутнічаў на цырымоніі пахавання караля Нарвегіі Харальда.
Адзначым, у Осла адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны з Ёнасам Гарам Стёрэ. Падчас перамоваў бакі абмеркавалі ўзмацненне ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці забеспячэнне ракетамі-перахопнікамі для сістэм Patriot.
Асобная ўвага была нададзена энергетычным патрэбам Украіны. Мінулай зімой Нарвегія ўжо аказала Кіеву значную дапамогу ў энергетычнай сферы.
Гэтым разам абмяркоўваліся актуальныя патрэбы Украіны і магчымасці Нарвегіі працягнуць падтрымку напярэдадні новага ацяпляльнага сезона.