9 June 2026, Tuesday, 9:28
Support
the website
Sim Sim,
Charter 97!
Categories
Comments 1
0 +
Алег, 18:33, 10.11

Мне асабіста не зусім зразумела, калі ўздымаецца шуміха з-за продажу выяваў свастыкі. У мяне ў самаго два прадзеды загінулі ў другую сусветную, ваюючы на старане Саветаў, а яшчэ адзін прадзед і дзед - ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Мне глыбока несімпатычныя як савецкі "камунізм", гэтак і "нацыянал-сацыялізм". Яшчэ менш мне падабаюцца малалетнія расісты, якія збіваюць іншаземцаў за колер іх скуры.

Але, пры ўсім пры гэтым, якія адносіны мае да гэтага свастыка? Гэты знак сімвалізуе сонца, і мае яшчэ шмат іншых значэнняў. Ён існаваў задоўга да нацыстаў у многіх культурах свету, і дасюль працягвае быць часткай рэлігійнага культу ў індуізме і будызме.

Таму, калі вы за забарону на выкарыстанне свастыкі - лагічна выступіць і за забарону на выкарыстанне пяціконцай зоркі (у тым ліку на сцягах Еўразвяза і ЗША).

На маю думку, забарона на нашэнне свастыкі будзе ўшчамленнем правоў індуістаў і будыстаў. Куды лепш змагацца не са свастыкай, а з продажам менавіта кніжак нацысцкага зместу, якія даўно ў адкрытую прадаюцца на ўсіх кніжных кірмашах Беларусі.

Таму, пры ўсёй маёй павазе да "Маладога Фронту" нагнятанне істэрыі вакол продажу браслетаў мне падаецца недальнабачным крокам.

Reply
 
Write your comment
E-mail won't be published