28 March 2024, Thursday, 20:08
Support
the website
Sim Sim,
Charter 97!
Categories

На поўначы Расеі згарэў завод «Газпрама»

13
На поўначы Расеі згарэў завод «Газпрама»

Відэафакт.

Пад Новым Урэнгоем згарэў будынак завода для падрыхтоўкі кандэнсату да транспартавання. Пажар пачаўся а 4 гадзіне раніцы, выклік паступіў у ГУ МНС Расеі праз ЯНАА, піша Telegram-канал «SVODKA89».

Узгаранне заўважыў персанал, які абслугоўвае станцыю, кругласутачна ў аператарскай знаходзяцца не менш за тры чалавекі. Пажарныя прыбылі на завод, які знаходзіцца за 23 кіламетрыад Новага Урэнгоя, праз восем хвілін пасля выкліку. На момант прыбыцця брыгады пажар працягваў распаўсюджвацца ўнутры будынка. Пагрозы найбліжэйшым аб'ектам не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулых і пацярпелых няма.

Завод з'яўляецца часткай Урэнгойскага газаздабывальнага комплексу ТАА «Газпрам-перапрацоўка», які забяспечвае прыём і перапрацоўку нестабільнага газавага кандэнсату найбуйнейшых радовішчаў Надым-Пур-Тазоўскага рэгіёну.

Write your comment 13

Follow Charter97.org social media accounts