28 марта 2024, четверг, 12:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларусу на аднапакаёвую кватэру трэба збiраць грошы 46 гадоў

3

Згодна з падлiкамi Мiнiстэрства статыстыкi, афіцыйны сярэднi месячны даход беларуса складае 471 тысячу 700 рублёў (прыкладна 220 долараў). Каб вывесцi гэтую лiчбу, узялi ўсе даходы насельнiцтва (зарплату, пенсii, стыпендыi, розныя дапамогi i г.д.) i па-дзялiлi на агульную колькасць жыхароў краiны.

Пры сённяшнiм пражытачным мiнiмуме ў 183 тысячы 360 рублёў (90 долараў) ад 471.700 рублёў застаецца 288.340 рублёў. Ваша месцажыхарства — Мiнск, i вы паставiлi перад сабой задачу назапасiць грошай на аднапакаёвую кватэру, кошт якой у сталiцы дасягнуў ужо 75.000 долараў? Што ж, з наваселлем! Праз 46 гадоў. Менавiта такi час спатрэбiцца вам на тое, каб сабраць неабходную суму на набыццё жылля. Гэта пры ўмове, што вы зможаце жыць у месяц на 183.360 рублёў. I што кошт на кватэры не будзе расцi, адзначае “Народная воля”.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях