9 июня 2026, вторник, 18:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

МЗС Беларусі: «Казаць пра дату адкрыцьця офісу Эўракамісіі пакуль зарана»

Сёньня завяршаецца тэхнічны візыт дэлегацыі Эўрапейскай камісіі на чале з кіраўніком аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі генэральнага дырэктара зьнешніх сувязяў Эўракамісіі Хільдэ Хардэман.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў сказаў, што з дэлегацыяй сустрэўся намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі. Па словах Папова, “пытаньне адкрыцьця офіса Эўрапейскай камісіі па ранейшаму праходзіць унутрыдзяржаўны працэс узгадненьня і казаць пра дату адкрыцьця офісу пакуль дачасна”.

Дэлегацыя пацьвердзіла гатоўнасьць Эўразьвязу да больш цеснага супрацоўніцтва пры ўмове выкананьня афіцыйным Менскам 12 умоваў, якія выстаўлены Беларусі Эўразьвязам – паведамляе “Радыё Свабода”.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях