Рыгор Барадулін: «Было прыемна чуць з вуснаў Папы Рымскага выдатную беларускую мову»
- 7.10.2007, 19:16
7 кастрычніка ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася імша за настаўнікаў і прэзэнтацыя новых кнігаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Парафіяльную імшу ў Чырвоным касьцёле ладзіў пробашч, ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк.