9 июня 2026, вторник, 9:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Актывістаў з рэгіёнаў не пускаюць на Сацыяльны марш

1

Затрыманы старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін і дзевяць чалавек, якія ехалі на Сацыяльны марш. За дзесяць кілямэтраў ад Горадні іх мікрааўтобус спынілі супрацоўнікі ДАІ, дзеля таго, што машына нібыта лічыцца скрадзенай. Яны былі канваяваныя ў Скідаль для высьвятленьня абставінаў.

Комментарии 1
0 +
Ігар Салавей, Пінск, 15:28, 4.11

У пятніцу вечарам, супрацоўнікамі міліцыі, па тэлефону быў выклікан актывіст руха "За свабоду" Аляксандр Рамановіч, які адмовіўся ад візіта ў мясцовы пастарунак міліцыі. У суботу вечарам, таксама па тэлефону, міліцыянтамі быў выклікан і актывіст руха "За свабоду" Ігар Салавей.
Я таксама адмовіўся ад візіта ў ворганы прымуса, але праз дзесяць хвілін да мяне ў кватэру прыехалі міліцыянты, якія патрабавалі падпісаць "официальное предостережение", быцам за магчымыя парушэньні адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксу Беларусі. Я адмовіўся падпісваць гэтую паперу, патлумачыўшы міліцыянтам, што такім чынам, яны абмяжоўваюць мяне ў свабодзе і правах. Міліцыянты з'ехалі, але абяцалі выклікаць мяне па позве ў Пінскі ГАЎС.

Вось такім чынам, міліцыя і нелегітымная ўлада Беларусі спрабуе недапусьціць удзелу ў массавых акцыях актывістаў з рэгіёнаў.

А сёньня раніцай, міліцыянты тэлефанавалі па хатніх нумарах актывістаў, каб спраўдзіць іх прысутнасьць дома.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован