9 июня 2026, вторник, 6:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Віталь Цыганкоў: Малалікасьць Сацыяльнага маршу падарве ўплыў Калякіна

“Як марш зьменіць расстаноўку сілаў у апазыцыі, як паўплывае на адносіны паміж апазыцыйнымі лідэрамі? Безумоўна, кардынальна не паўплывае, але пэўны псыхалягічны ўплыў будзе. Сацыяльны марш быў значна больш малалікім, чым Эўрапейскі марш. Левым не ўдалося вывесьці ні інвалідаў, ні прадпрымальнікаў, ні іншыя масавыя катэгорыі незадаволеных”, -- цытуе “Наша Ніва” каментар журналіста “Радыё Свабода” Віталя Цыганкова у сувязі з Сацыяльным маршам, які прайшоў у Менску 4 лістапада.

“Яшчэ з часоў другога Кангрэсу дэмакратычных сіл ня раз гаварылася, што на нефармальнае лідэрства ў Радзе дэмакратычных сілаў прэтэндуюць камуністы і пэрсанальна Сяргей Калякін. Гаварылі гэта людзі з БНФ і іншых дэмакратычных сілаў, і гаварылі з пэўнай доляй рэўнасьці. Магчыма, што пры далейшых спрэчных момантах, а яны безумоўна будуць у апазыцыйных колах, калі ня ўголас, то негалосна будзе выказаны аргумэнт: «А што вы, левыя, можаце? Колькі ў вас штыхоў?» Як у вядомым анэкдоце, «асадак застанецца», і на аўтарытэт камуністаў гэтая акцыя паўплывае”, -- заявіў Цыганкоў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях