10 июня 2026, среда, 0:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Адмовілі ў выездзе за мяжу

Баранавіцкаму актывісту "Маладога Фронту" Яраславу Грышчэню мясцовае КДБ адмовіла ў атрыманні штампу на выезд за межы краіны. Маладафронтавец звязвае адмову з тым, што 29 верасня ён мусіў вылецець у Страсбург дзеля ўдзелу ў грамадскіх слуханнях пры Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Разам з Яраславам Грышчэнем у Страсбург мусілі вылецець прадстаўнікі прафсаюзнага руху Беларусі, а таксама кіраўніца Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей. “Радыё Рацыя” звязалася з Інай Кулей і запытала, што будзе адбывацца ў Страсбургу, і ці былі якія-небудзь перашкоды з боку ўладаў у адносінах да яе.

“Гэта будуць грамадскія слуханні, адмысловай тэмай якіх будзе сітуацыя ў Беларусі. Зараз я з перашкодамі не сутыкалася, бо я маю і візу, і штамп, але раней такія праблемы былі - тры гады таму прыйшлося нават пісаць заяву аб тым, што яны не маюць права адмаўляць у пастаноўцы штампа”, -- паведаміла Кулей.

Візіт беларускай дэлегацыі працягнецца да 5 кастрычніка.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях