Дмитрий Железниченко отказался принимать присягу
28- 9.02.2008, 15:44
9 февраля на специальной церемонии в военной части в Жлобине, куда оппозиционера забрали в армию, когда очередь принимать присягу дошла на него, молодой человек отказался это делать и целовать красно-зеленый флаг.
Он заявил, что не собирается служить нынешнему режиму и вообще его призыв в армии незаконен.
Пры гэтым Зміцер Жалезнічэнка не ведаў пра тое, што яшчэ 1 лютага суд Савецкага раёну Гомеля прызнаў незаконнымі яго адлічэнне з мясцовага універсітэта і прызыў у армію, паведамляе “Радыё Рацыя”.
Нагадаем, суддзя Юрый Жараў задаволіў абедзве скаргі абаронцаў юнака і прымусіў вайскоўцаў адкласці прызыў Змітра Жалезнічэнкі, а кіраўніцтва універсітэта – яшчэ раз вярнуцца да разгляду персанальнай справы актывіста, на падставе якой той быў адлічаны з навучальнай установы.
Тым часам ў ваенкамаце ваенны камісар Вячаслаў Цацарын скептычна паставіўся да рашэньня суда. «Ён зазначыў, што рашэньне датуецца 1 лютага, а прызыў скончыўся 31 студзеня, і «цягнік сышоў», - кажа маці Зьміцера Ала Фёдараўна. Яна таксама зазначыла, што зрабіла ўжо некалькі дзясяткаў тэлефанаваньняў, але нічога пакуль не дало плёну.
Раней на прызыўной камісіі Жалезьнічэнка заявіў, што жадае служыць у вайсковай частцы, дзе загады аддаюцца па-беларуску. Ён накіраваў заяву ў Кастытуцыйны суд з просьбай разгледзяць на адпаведнасьць Канстытуцыі палажэньні Закону «Аб агульнай вайсковай павіннасьці і вайсковай службе», згодна зь якімі ў салдатаў тэрміновай службы няма права карыстацца па ўласным выбары дзяржаўнай (беларускай) мовай, піша “Наша ніва”.
Зараз бацькі юнака спрабуюць дабіцца выканання кіраўніцтвам вайсковай часткі рашэння суда. Бо суддзя адмовіўся даць распараджэнне аб прымусовым выкананні прысуду. Ён матываваў гэта тым, што камандзір вайсковай часткі можа непадпарадкавацца рашэнню грамадзянскага суду.
Ала Жалезьнічэнка, маці прызванага ў войска студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі, накіравала заяву ваеннаму пракурору Гомельскага гарнізону Аляксандру Данчанку. Яна патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці па арт 423 КК (невыкананне прысуду, рашэння ци иншага судовага акту) службоўцаў Гомельскага ваенкамату і камандзіраў вайсковай часткі 83469 у Жлобіне, дзе служыць яе сын Зьміцер. Копію заявы маці салдата даслала й галоўнаму ваеннаму пракурору Беларусі. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня гомельскай гарадзкой суполкі грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка.
Праваабаронца лічыць, што зь 1 лютага, калі судзьдзя Жораў прыняў пастанову наконт прыпыненьня дзеяньня рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі, Зьмітра Жалезьнічэнку беспадстаўна ўтрымліваюць у войску:
“Жалезьнічэнка цяпер знаходзіцца ў войску незаконна, таму што пастанова судзьдзі набыла моц адразу пасьля яе вынясеньня яшчэ 1 лютага. Ужо сём дзён Зьміцер незаконна служыць у войску”, -- цытуе Леаніда Судаленку “Радыё Свабода”.
Нагадаем, намеснік старшыні абласной арганізацыі “Моладзь БНФ” Зміцер Жалезнічэнка быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны. Ён з'яўляўся выдатнікам вучобы і не прапускаў заняткі без уважлівай прычыны. Першае адлічэнне актывіст дэмакратычных сіл абскардзіў у судзе і дамогся аднаўлення ў ВНУ, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і прызваны ў армію – на тэрміновую ваенную службу ў транспартных войсках у Жлобіне.