Побит белорусский рекорд в НХЛ
- 2.04.2008, 10:40
Этой ночью был побит бомбардирский рекорд белорусских легионеров в Национальной хоккейной лиге.
«Манрэаль Канадыянс» братоў Андрэя і Сяргей Касьціцыных, а таксама Міхаіла Грабоўскага сустракаўся ў гасьцях з «Атавай Сэнатарс». Тры шайбы ўляцелі ў браму гаспадароў, на адэкватны адказ «сэнатары» так і не наважыліся – 3:0, піша «Наша ніва».
Прыемна адзначыць, што не апошняя заслуга ў перамозе «Манрэаля» належыць Андрэю Касьцыну. На 52-ой хвіліне гульні ён усталяваў канчатковы вынік. Па фінальнай сырэне беларус быў прызнаны трэцяй зоркай матчу.
Галявы посьпех Касьціцына-старэйшага важны яшчэ тым, што быў пабіты беларускі рэкорд выніковасьці ў НХЛ, усталяваны яшчэ ў далёкім 1998 годзе Ўладзімерам Цыплаковым. Тады форвард «Лос-Анжэлес Кінгс» набраў 52 пункты (18 шайб + 34 галявыя перадачы). На рахунку Андрэя цяпер ужо 53 пункты (26+27).
Нагадаем таксама, што Сяргей Касьціцын сёлета ўжо набраў 27 пунктаў (9+18), а Міхаіл Грабоўскі 9 (3+6). «Манрэалю» застаецца правесьці ў рэгулярным першынстве яшчэ два матча, пасьля чаго пачнецца плэй-оф.
Добрая навіна таксама прыйшла ад іншага беларускага легіянэра ў НХЛ Руслана Салей. Ягонае «Каларада Эвеланш» пасьля гасьцявой перамогі над «Ванкувэр Кэнакс» забясьпечылі сабе выхад у плэй-оф.
На рахунку Салея сёлета 30 пунктаў (6 шайб + 24 перадачы).