10 июня 2026, среда, 2:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Поздравление с Днем Независимости от Мирона (Фото)

3
Поздравление с Днем Независимости от Мирона (Фото)

Накануне 18-й годовщины принятия Декларации о государственном суверенитете в Витебске появился бело-красно-белый флаг.

Ён зьявіўся мінулай ноччу на даху жылога дому №5 па праспэкце Чарняхоўскага ў Віцебску, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле мясцовага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, да нацыянальнага сымбалю была прымацавана цыдулка ад легендарнага Мірона. Гэтым разам ён зьвярнуўся да суайчыньнікаў зь віншаваньнем: «Са сьвятам Незалежнасьці, шаноўнае спадарства! Беражыце гэтую каштоўнасьць! Радзіма для нас – усё, а мы безь яе – нішто. Жыве Беларусь! Мірон»

Сьцяг правісеў над чатырохпавярховым будынкам да глыбокае начы, пакуль ня быў зьняты супрацоўнікамі МНС.

Віцебскія міліцыянты ня здолелі ўпільнаваць легендарнага Мірона, які зьдзейсьніу дзьве падобныя акцыі запар. Пазамінулай ноччу, з 25-га на 26-га ліпеня, над Віцебскам таксама лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Паводле спадара Хамайды, ён быу ўзьняты у гонар вядомага віцебскага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі, былога старшыні абласной суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Уладзімер Плешчанка заўчасна пайшоу з жыцьця ў 2006 годзе, а сёлета 26 ліпеня яму споўнілася б 60 год. Сьцяг у гонар ягонай памяці зьявіўся на вуліцы Церашковай, дзе жыў апазыцыянэр.

Як паведамілі ягонаму сябру Барысу Хамайду вартыя даверу крыніцы, да сьцяга была прымацаваная цыдулка: “У гонар 60-годзьдзя Ўладзімера Плешчанкі. Мы помнім цябе, сябра. Слава ўсім, хто аддаў сваё жыцьцё за нашу Маці-Радзіму! Мірон”.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях