16 апреля 2024, вторник, 23:06
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Горад сонца для цемрашалаў

14

Беларусам зайздросціць увесь свет. Пра гэты бясспрэчны факт не стамляецца нагадваць правіцель.

Комментарии 14
0 +
nvl, 22:52, 29.05

я з Гродна, але хачу сказаць, праблема не тычыцца толькі Менску. Як зруйнавалі Гародню ....
Навалач.....

Ответить
0 +
Читатель, 6:46, 30.05

+1000000 Респект Автор !

Ответить
0 +
Прывітаньне з-за мяжы, 6:49, 30.05

Выдатна, моцна напісаны артыкул. Дзякуй аўтару.
І тут актуальнае ня толькі пытаньне назваў вуліц і сымболікі, хаця з гэтага трэба пачынаць, бо, як вядома, форма вызначае зьмест. -- Фактычна за што ні вазьміся ў Беларусі, у кожнай галіне дзейнасьці, -- усё вядзе да "гнілой галавы": да бязглуздай і крымінальнай улады, якая "не пущает" мову, культуру, не спрыяе прыватнай ініцыятыве, вольнаму прадпрымальніцтву, адпужвае інвэстараў сваім дзікунска-рабаўнічым "хачу - забяру ўсё". За што ні вазьміся - адна і тая ж гнілая галава бачна з усіх бакоў.
А людзі... людзі ў абсалютнай большасьці, нажаль, інэртныя. Як прасьцей, бясьпечней, - так і жывуць. Хаця калі б, крый Божа, стварыць сучасныя беларускія ўмовы ў асобнай Эўрапейскай краіне, - ня факт, што тамашнія жыхары павялі б сябе йначай. Не факт.
Так, людзі - інэртныя. Актывістаў - мала. Вось павесяць на будынку Дома Ураду бел-чырвона-белы сьцяг, напішуць нарэшце нацыянальны гімн, з "капусты" на Пагоню зьменяць герб дзяржавы, адчыняць беларускія школы і дзіцячыя садкі, увядуць беларускую мову як адзіную абавязковую ва ўсіх дзяржаўных установах (дай Божа дажыць!), -- народ і пацягнецца, як пацягнуўся на пачатку 1990-х. Ну, нехта з'едзе ў Расію, але большасьць моўчкі пагадзіцца і з гэтым, -- як пагаджаецца з тым цемрашальствам, што пануе ў Беларусі цяпер.
І гэта страшна. Моўчкі прынялі суверэнітэт, моўчкі прынялі фактычную страту суверэнітэту, прамаўчалі, калі лукашэнкаўскія нелюдзі зьбівалі дэпутатаў прама ў зале парлямэнту. Маўчалі і калі ветэранаў - грудзі ў медалях - зьбівалі толькі за тое, што яны выйшлі з БЧБ сьцягамі (гл. фільм "Обыкновенный президент"). І чорта з рагамі таксама моўчкі прымуць. Вось гэта страшна.

Няма народа, спадарства. Засталася неабыякавая праслойка, якая, як паказалі падзеі 2006 года, можа дасягнуць максімум 50+ тысяч чалавек. А гэта недзе 5-7%. А астатнія дзе? Няма народа. Ёсьць быдла, якое ідзе хоць на выпас, хоць на забой, -- куды павядуць.
Тут нядаўна на Хартыі прыводзілі словы нейкага начальніка з Акадэміі навук пра тое, што спыніўся адток мазгоў. Дык можа й спыніўся -- бо ўсе, хто мог, - эміграваў з Бацькаўшчыны, не дачакаўшыся годнага жыцьця там. Генафонд -- вынішчаны, культура -- ляжыць недзе ў брудзе, і аб яе даўно выцерлі ногі. І выхавалі новае пакаленьне абалваненых біяробатаў, якія - ТАК - вераць, што жывуць у Горадзе (ці краіне) Сонца, што ім лепш за ўсіх на сьвеце.
Горка, спадарства, вельмі балюча і горка ад гэтага.
І пакуль не забаліць не 5-7 адсоткам, а хаця б палове, пакуль не прачнецца Народ, - нічога ня будзе.

Ответить
0 +
Partyzan, 8:18, 30.05

А почему это ВИЛ задом к парламенту повёрнут ? Непорядок .

Ответить
0 +
так-так-так, 10:49, 30.05

так, спадар Халіп, згодзен з вамі, Менск па архітэктурным абліччы па-ціхаму споўз на ўзровень калгаснай эстэтыкі...

ды й "лысее" на вачах Горад Тысячы Ліп ... хутка прыйдзецца як і калгаснаму фюрэру рабіць зачос з астаткаў дрэў

Ответить
0 +
Алег Гаеўскі, 11:08, 30.05

З Менска робіцца горад Залатога Д'ябла ды "Пераможцаў" над народам. А старыя мыліцы саўка ў выглядзе затхлай тапанімікі й ганебных помнікаў трымаюць броудную анучу на вачох народа, які церпіць церпіць, трывае, але, вельмі спадзяюся, хутка загукае...

Ответить
0 +
Andrei, 12:28, 30.05

Згодны +1500!
Дзякуй за артыкул.
Друкаваць і ў паштовыя скрынкі і г.д.

Ответить
0 +
jiggy, 17:41, 30.05

Ярко и точно охарактеризовано. Причем все мы это видим и... не замечаем как бы. Причем ряд переименований последнего времени просто вразрез со здравым смыслом, а порой кощунственные. Какие идиоты правят нами и навязывают все это! А мы терпим. Да еще "по многочисленным просьбам трудящихся, по инициативе и просьбе ветеранов..." Бедные ветераны!

Ответить
0 +
Мартин, 20:31, 30.05

А я знаю, кто виноват...
Не поверите - пришельцы!
Явились, понастроили в Минске всякой хрени, а минчанам остаётся только рвать на заднице волосья...

Я на вас удивляюсь, одним словом...
Жывуць, сабе мінчукі, жывуць.. У вус ня дзьмуюць.. і раптам - нечаканы выбух абурэння - мы ж ня ў горадзе жывём, а ў дьябла на сьметніку...
Ў іх адкрыліся вочы! Сьмешна чытаць, глядзець і слухаць...
Брыдота..

Ответить
0 +
Леха, 21:20, 30.05

Огромное спасибо ГРАЖДАНИНУ Халип. И не меньшее спасибо ЧИТАТЕЛЮ, который углубил и дополнил мысли автора. Спосибо Вам обоим!

Ответить
0 +
Янаш, 1:00, 31.05

"... горад, а ў ім нічога свайго. Усё чужое. Назвы плошчаў і вуліц. Архітэктура. Традыцыі. Звычаі. Мова. Над усім пануе саўковае цемрашальства, узведзенае ў ранг нібыта нашай гісторыі."
----
+1

Ответить
0 +
123, 9:25, 31.05

Прывітаньне з-за мяжы
---------------------------

И.Губерман:
"Кому-то являясь то быдлом, то сбродом,
надежды вселяя в кого-то,
народ очень редко бывает народом,
он чаще -толпа и болото"

Ответить
0 +
СiманковiчУладзiмiр, 9:25, 31.05

Дзякуй,шаноуны спадар Уладзiмiр!
Згоден на усе "стопiцот" % ;),
бо у Вiцебску таксама цемрашальства:"Няма грошай!"адказалi улады мне с Т.Севярынец на калектывную прапанову жыхароу вул.Камунiстычнай(о жах!)вярнуць былую назву"вулiца Малая Багаслоуская".

Ответить
0 +
Прывітаньне з-за мяжы, 7:48, 2.06

123, 9:25, 31.05
Дакладна! Дзякуй, што ўспомнілі гэтыя радкі.
Губерман - увогуле геній нашага часу.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован