29 марта 2024, пятница, 16:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзеля якога сцяга варта рызыкаваць?

20

Ня памятаю, каб у 1991-1994 гадох нехта рызыкаваў лезці на высакавольтную вежу са сцягамі СССР і БССР.

У нядзелю ўвечары ў самым шматлюдным месцы Віцебску, ля «сіняга дому», на вачах у мінакоў невядомы хлопец забраўся на слуп і прымацаваў бел-чырвона-белы сцяг у «гняздо», якое ў дні сьвятаў прызначанае для цяперашняга дзяржаўнага сцягу. Гэта заняло 45 секундаў. Хлапец, бясспрэчна, рызыкаваў: мы памятаем, чым скончылася для Сяргея Каваленкі вывешванне нацыянальнага сцягу на навагодняй ялінцы.

Сцяг быў вывешаны ў гонар 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага.

А вось падумалася: пасьля таго, як бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» зноў будуць дзяржаўнымі — ці знойдуцца ахвотныя вось гэтак рызыкаваць (нават не свабодай — здароў’ем, бо небяспечна ўпасці з трохметровай вышыні) — каб вывесіць чырвона-зялёны сцяг — ну, напрыклад, у гонар нейкай гадавіны якой-небудзь шматлікай «изящной» перамогі колішняга (на той момант) кіраўніка дзяржавы?

Ня памятаю, каб у 1991-1994 гадох нехта рызыкаваў лезці на высакавольтную вежу са сцягамі СССР і БССР — ахвотных звярнуць сабе шыю дзеля сцвярджэння ідэалаў «непарушнага саюзу братніх народаў» не было. Пра міліцэйскі пастарунак гаворка не ішла — хто хацеў, той выходзіў на нешматлікія мітынгі з чырвонымі сцягамі ды партрэтамі Сталіна. У Беларусі, як вядома, не быў асуджаны камуністычны рэжым, не адбылася люстрацыя — і чырвоныя сцягі з нямоглых рук пенсіянэраў-сталіністаў перахапілі, адставіўшы часова свае гешэфты, былыя камсамольцы. А прыйшоўшы да ўлады — перафарбавалі краіну ў чырвона-зялёны колер.

Увогуле, дзеля Сцяга рызыкаваць варта — бо, канешне, усё пачынаецца са Слова (з мовы), але замацоўваецца — Сцягам.

Сяргей Навумчык, «Радыё Свабода»

Написать комментарий 20

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях