20 апреля 2024, суббота, 12:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 19
+21 +
кастусь, 8:28, 21.02

Брыдка слухаць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, калі гавораць аб мове беларускай пры гэтым падкрэсліваючы, што большасць беларусаў размаўляе на рускай мове. Яшчэ большая ташната падступае, калі пра нашу родную мову гавораць на расейскай мове. Ганьба ўладам, дзяржаве, кіраўніцтву дзяржавай! Але больш за ўсё брыдка слухаць, калі апазыцыйныя сайты і лідары апазыцыі размаўляюць на чужой мове, мове каланізатараў беларускіх!

Ответить
+2 +
Святлана, 10:42, 21.02

Журналісты з апазіцыйных сайтаў пішуць на расейскай мове таму / і гэта слушна/, што хочуць давясьці сваю пазіцыю да як мага большай колькасьці людзей.Ў свой час спадар Пазьняк напалохаў жыхароў краіны сваім русафобствам. Я паважаю яго погляды, але расіякі вельмі многа зрабілі, каб мы зьніклі, Таму не трэба так непаважна казаць пра беларускую апазіцыйную журналістыку. Хоць на руска Я ведаю даволі многа чалавек, якія разумеюць нейкія словы на Мове, але ў тэксце губляюцца. Зь 2010 года пачала раптам пісаць вершы , ды яшчэ і на беларускай мове, дык асоба няма каму даць і пачытаць.)) "Почему ты не пишешь на русском языке?"- чую ад сябровак і сяброў вельмі часта і, нават, губляюся. Не пішуцца ў мяне вершы на русскай мове.

Ответить
+6 +
Токарь, 8:30, 21.02

Все от лукавого

Ответить
+14 +
Святлана, 8:41, 21.02

Вершы льюцца
Як тая вадзіца
І цурчаннем поўніцца сьвет
Ручая , што зьбірае
Зьбірае
Па кропле Волю,
Каб не зьнікла яна ўшчэнт.

Ганаруся тым,
Што знайшліся
Словы Мовы-
Бацькоўскі наказ
Не губляць беларусаў
Здольнасьць
Думаць на Мове
І размаўляць.

Зразумела яшчэ я цьверда
Што другое мелі б жыццё
Каб чынавенства Орда
Размаўляла на мове бацькоў.sw.sw

Ответить
+14 +
дачка партызана, 9:10, 21.02

Толькі што, каля магазіна Кунцаўшчына быў затрыманы невядомымі асобамі у чорным Генадзь Лойка, які зранку каля гімнзазіі №4, дзе вучыцца яго сын, праводзіў адзіночны пікет супраць скарачэння адукацыі на роднай мове. Такім чынам, з арэштаў пачаўся дзень у Беларусі - дзень роднай мовы...

Ответить
+8 +
Леха 1, 9:35, 21.02

Ранiцай, у навiнах АНТ агучыла гэту навiну. Але зрабiла гэта на рускай мове. I тут жа абвясцiла пра шэраг "мерапрыемствау", якi будзе праводзiца па усей краине. У тым лiку , пра велагонкi.

Ответить
+10 +
берасцейка, 10:26, 21.02

не пакидайце ж мовы нашай роднай,каб не умерли.Ф.Багушэвич.

Ответить
0 +
Святлана, 10:44, 21.02

/працяг )/...Хоць на рускай мове, але праўда! З павагай, беларуска.

Ответить
+4 +
(.) ! (.), 10:50, 21.02

Са святам!!!

Ответить
0 +
леонид4624, 10:55, 21.02

Я согласен с мнением тех, кто утверждает. что отсутствие приоритета развития Беларуского слова . и наречия , отрицательно сказалась на развитии нашего общества и его экономической состовляющей. что в последующем привело к сокращению рождаемости и тд и п

Ответить
+5 +
"Надзея-2", 12:27, 21.02

За родную мову
Не можа быць такое ў цэлым свеце
А мо і на Марсе,Венеры і іншай планеце
Каб родную мову тытульнай нацыі
Так зняважалі і давялі да прафанацыі.
Калі ў краіны дзве афіцыйные мовы
То на абедзьвух павінны вясціся размовы.
Не ведаць адну з іх не маюць падставы
Усе хто выконвае дзяржаўныя справы.
Асабліва чыноўнікі ад адукацыі і культуры
Даўно заслугоўваюць увагі пракуратуры.
Бо не выконваюць яны Закон аб мовах
У сучасных абставінах і ўмовах.
Усе нармальные еўрапейскія грамадзяне
Для нас-беларусаў у параўнанне
Акрамя сваёй мовы ведаюць яшчэ пару,
А мы як бязглуздые, якім не даў Бог дару.
Але хопіць нам землякі бядаваць
Трэба Айчыну ад русіфікацыі ратаваць.
Давайце адпор расійскім прапагандыстам!
Кажыце НЕ дамарослым імітатарам-парадыстам!
Бо калі родную мову не захаваем
То беларускую нацыю мы пахаваем.
А гэта будзе важкай прычынай
Каб развітацца затым і з Айчынай!
25.03.09г.

Ответить
+3 +
Гаспадар, 13:13, 21.02

Са сьвятам!!! Народ!

Ответить
+6 +
кастусь, 13:13, 21.02

Сёння ў нас у Вялейцы наша радыё, як заўсёды, вяла перадачу на расейскай мове. Калі я патэлефанаваў і сказаў, што вы б хоць ў гэты дзень, адзін у гаду правялі перадачу на нашай мове. Напомніў ім, што сёння дзень роднай мовы. А дзе гэта напісана? - запыталіся ў мяне. Яны нават ня ведалі, што сёння за дзень. Вось так ў нас дзяржава ставіцца да мовы беларускай. Дзіўна? Не вельмі, таму што палітыку нацыянальную робяць расейскія стаўленікі. У час нямецкай акупацыі такіх людзей звалі "паліцаі"

Ответить
+4 +
нашчадак рэвалюцыянера, 13:52, 21.02

гэта проста ЭТНАЦЫД!!!!!

Ответить
0 +
1, 22:11, 21.02

Змагайцеся за мову!!!

Ответить
+3 +
Іван Іваныч, 15:20, 21.02

За гонар беларусамі звацца

Ці ёсць у цэлым свеце
У кагосьці на прыкмеце
Такая ж краіна як Беларусь?
За гэта я сам адказаць не бяруся.
Многіе народы ў прыгнёту жылі,
Але ж мовы свае яны не забылі.
Ёсць у іх гонар,ёсць і свядомасць
Мову сваю бярагуць як маёмасць.
А што ж браток наш беларус?
Вядомым стаў як заяц-трус.
Схаваецца пад ліштву,як прусак,
А калі вылезя адтуль-то ён русак.
Няма не свядомасці- часам сумлення
Еўропе і свету на смех і здзіўленне.
Чаму мы баімся сабрацца на веча,
Каб пачуць там Купалу і Ніла Гілевіча!
Каб трохі набрацца там памяркоўнасці,
Каб заглынуць хоць каплю духоўнасці.
Каб гонар з'явіўся беларусамі звацца
І ніхто не пасмея тады насміхацца.

Ответить
0 +
azhbeta, 21:45, 21.02

Беларуская мова - мова тых, хто тут нарадзіўся і жыве на гэтай зямлі, гэта наша культура, наша гісторыя, без мовы няма нацыі. Трэба ўсім памятаць - мы, беларусы - гаспадары на гэтай зямлі і мы павінны ўсталёўваць тут свае парадкі, а не тыя, хто прыйшоў з Усходу. Будзем жыць у іх - будзем размаўляць і паважаць іхнюю мову, а пакуль што мы на сваёй зямлі. Наш абавязак захаваць мову беларускую для нашчадкаў.
Са святам усіх беларусаў!!!

Ответить
0 +
Al, 0:18, 22.02

“… ты не пачуеш нашай мовы, прасякнутай пахам зямлі…”((((Ulis, “Краіна доўгай белай хмары”)

DZIE

Ответить
+1 +
Летуценнiк, 1:20, 22.02

Са святам. Хаця сумна. Але стараюся рабiць iншым прыклад. I ужо не аднаго чалавека заахвоцiу. Хаця у жыццi часцей па-руску размауляю. Але гэта толькi пакуль,)

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован