18 апреля 2024, четверг, 9:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Пачаўся збор подпісаў за беларусізацыю МТС

6

Нягледзячы на адпаведную кнопку, сайт mts.by ня мае вэрсіі на беларускай мове.

У сеціве зьявілася пэтыцыя аб перакладзе сайта мабільнага апэратара МТС на беларускую мову, паведамляе «Радыё Свабода».

“Беларуская” галоўная старонка сайту МТС

Нягледзячы на адпаведную кнопку, сайт mts.by ня мае вэрсіі на беларускай мове. Апрача беларускамоўнай вэрсіі сайту аўтар пэтыцыі, перакладчык Аляксандр Кошаль, просіць пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў друкаваных матэрыялах апэратара.

Ініцыятар кампаніі ставіць у прыклад украінскую філію МТС, на сайце якой украінамоўную вэрсію можна замяніць расейскамоўнай.

Сайт МТС-Украіна

Cайт мабільнага апэратара velcom перакладзены на беларускую мову часткова. Разьдзелы сайту аформлены па-беларуску, астатняя інфармацыя дублюецца па-расейску. На ангельскую мову сайт velcom.by перакладзены цалкам.

Беларускамоўная вэрсія velcom.by

Сайт мабільнага апэратара life:) не мае беларускамоўнай вэрсіі.

Англамоўная вэрсія сайта мабільнага апэратара life:)
Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях