28 марта 2024, четверг, 19:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вы не маеце права на маўчаньне!

4
Вы не маеце права на маўчаньне!
Фото: facebook.com

Напэўна мала што гэтак цешыць слых сапраднага беларуса, як словы з амерыканскіх крымінальныя баевікоў: "Вы маеце права захоўваць маўчаньне!"

Азіраешся вакол, зьвяртаеш увагу на самога сябе і разумееш, што маўчаньне зьяўляецца маёй звышсілай (superpower)! А якая твая?

70 год камунізма, "партызаншчына", даносы, сакрэты, ананімкі, адсутнасьць палітычнай і свабоды слова, размовы шэптам на кухні зрабілі з нас сапраўдных маўчуноў. Такое ўражаньне, што нашым жыцьцёвы крэда сталася "Маўчаньне любым коштам", альбо "У любой сітуацыі - маўчы!". А як па-садысцку часта мы маўчым, а пасьля ўпіваючыся "радасьцю невядомага паходжаньня", адзначаем "ну, я так і думаў!". Мы зачытваемся кнігамі пра маўчаньне, прыгадайце хаця б "Зону маўчаньня" ці "3 словы нямых"... Мабыць нам трэба патрабаваць надбаўкі за несказанае?

Феномен беларускага маўчаньня нават Раство ператварыў для нас з Радаснага, вясёлага і чаканага ў маўклівае. Нішто на нашых вуліцах, офісах, школах, тварах, думках, учынках (ці амаль нішто) не нагадвае нам пра Надзею Нараджэньня Хрыста ў гэты час. Колькасьць транспартных-усьмешак гэтаксама абмяжоўваецца максімум дзясяткам. А ўявіце, што бы падумалі пра чалавека, які падыйшоў бы да вас, радасна ўдарыў па плячу і крыкнуў "Хрыстос нарадзіўся!" і шчасьліва пабег бы далей? Альбо завёў гутарку? Маўклівая руціна апанавала ўсё навокал. Мы хочам маўкліва прыватызаваць Сьвята! Зрабіць яго "нашым маленькім сакрэтам"!

Мабыць і наступная Ноч перад Раством будзе ціхай для мноніх з нас. Магчыма, мы будзем гэтаксама старанна хаваць ад усіх дадзеныя нам таленты, Слова і Добрую Вестку пра Немаўлятка Хрыста, які прыйшоў у гэты Сьвет, каб прынесьці нам Збаўленьне. Многія людзі ў сьвеце чакалі 2000 год таму Ягонае Нараджэньне. Шмат хто чакае Ягонага нараджэньня ў сваім сэрцы сёньня. Шмат хто чакае вызваленьня. Вызваленьня ад страху перад Словам і словам.

Каб ціхая (альбо маўклівая) ноч нашага жыцьця растварылася ў радасным сьпеве і радаснай вестцы. Бо нам нарадзіўся Хрыстос! Не маўчыце! Вы не маеце на гэта права!

Змiцер Хведарук

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях