28 марта 2024, четверг, 19:36
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Tallinn Music Week: «Рады адкрыць новых беларускіх артыстаў»

Tallinn Music Week: «Рады адкрыць новых беларускіх артыстаў»

Арганізатары найбуйнейшага ва Ўсходняй Эўропе шоўкейс-фэстывалю Tallinn Music Week абвесьцілі пра прыём заяваў ад беларускіх музыкаў.

Фэстываль праходзіць ужо ў дзявяты раз. Галоўныя канцэрты адбудуцца з 30 сакавіка па 1 красавіка 2017 году. Зь невялікага рэгіянальнага мерапрыемства ён ператварыўся ў адзін з галоўных эўрапейскіх шоўкейсаў і летась пабіў уласныя рэкорды. На ўдзел у ім было пададзена 1300 заявак ад артыстаў з 47 краін, для выступаў былі абраныя 250 артыстаў з 33 краінаў. Канцэрты наведала больш за 34 тысячы гледачоў, у прафэсійнай канфэрэнцыі ўзялі ўдзел больш за 600 замежных дэлегатаў, мерапрыемства асьвятлялі больш за 130 замежных журналістаў, паведамляе tuzin.fm.

Беларусь актыўна ўдзельнічае ў Tallinn Music Week ужо тры гады. За гэты час тут выступіла 10 беларускіх артыстаў, большасьць зь якіх па выніках мерапрыемства здолелі атрымаць практычныя прапановы. Адсюль Super Besse трапілі на фэстываль Positivus у Латвіі, «Петля пристрастия» — на фэстываль Manka BoutiquePop у Эстоніі, Mustelide — на Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу, а Teleport — на галоўны нямецкі шоўкейс-фэстываль Reeperbahn у Гамбургу.

«Штогод мы адкрываем для сябе новых артыстаў зь Беларусі, якіх потым мы бачым на розных мерапрыемствах у Эўропе. Гэта значыць, што з аднаго боку вашыя артысты маюць патрэбны якасны ўзровень. Зь іншага, што нашы букінг-агенты, якія абіраюць з тысячы зь лішкам заявак, добра робяць сваю працу. Гэта слушнае спалучэньне», — кажа дырэктар фэстывалю Хэлен Сілдна.

Удзел у музычнай праграме Tallinn Music Week бясплатны. Артыстам забясьпечваюць абсталяваньне для выступу і пражываньне на дзень канцэрту. Заяўкі ад артыстаў (ад поп і рок-музыкі да электронікі і мэталу) прымаюцца да 1 лістапада 2016 году праз он-лайн-форму.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях