24 апреля 2024, среда, 0:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

125 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч

2
125 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч

Аўтар «Беларускай граматыкі для школ» стаў неад'емнай часткай беларускага адраджэння.

Дата дня

20 студзеня 1892 году нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца, палітычны дзяяч. У 1937 годзе Тарашкевіч быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ў справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». У 1938 годзе яго прыгаварылі да расстрэлу. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён быў расстраляны. Дасьледчык Леанід Маракоў выказваў меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў, перадае «Радыё Свабода».

Таксама ў гэты дзень

1919 — адкрыты Беларускі абласны музэй (з 1923 году — Беларускі дзяржаўны музэй)

1960 — была скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той падзел на вобласьці, што існуе да сёньня.

1990 — савецкія войскі штурмавалі сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень). У выніку дзеяньняў савецкай арміі загінула больш за 200 чалавек.

2001 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Ўокера Буша.

2009 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

У гэты дзень нарадзіліся

1886 — Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзяяч, юрыст і выдавец.

1892 — Рыгор Шырма, кіраўнік Беларускай акадэмічнай харавой капэлы і зьбіральнік беларускай народнай песьні.

1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.

1913 — Ларыса Алексютовіч, беларуская танцорка і балетмайстар.

1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі сцэнарыст і рэжысэр.

1961 — Сяргей Тарасаў, беларускі археоляг.

У памяці

1922 — памёр Еўдакім Раманаў, беларускі археоляг і этнограф.

2005 — памёр Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст і палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях