19 апреля 2024, пятница, 12:11
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Прэзідэнт Беластока ўзнагародзіў настаўніцу беларускай мовы

8
Прэзідэнт Беластока ўзнагародзіў настаўніцу беларускай мовы

Настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк атрымала дыплом з грашовай узнагародай.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўзнагародзіў прадстаўніцу беларускай меншасці Аліну Ваўранюк, якая працуе настаўніцай у школе №4, дзе выкладае беларускую мову, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Якой была нагода для ўзнагароджання?

- 14-га кастрычніка ў Польшчы адзначаецца Дзень настаўніка, з гэтай нагоды прэзідэнт горада ды кураторыя ўзнагароджваюць лепшых настаўнікаў. Гэтых настаўнікаў загадзя прапануюць дырэктары школ, ёсць тэрмін, да якога трэба падаць заяву, трэба напісаць пра яго працу, пра яго дасягненні і г.д.

- Ці звязана гэта ўскосна з 20-годдзем беларускай адукацыі на Беласточчыне?

- Не. Думаю, што пра гэта нават дырэктар забыў, бо яшчэ вясной падавалі гэтую заяву. З 20-годдзем гэта не звязана, хаця дакладна звязана з тым, што ўжо столькі гадоў працую. Думаю, што гэта за ўсё тое, што я столькі часу рабіла з вучнямі і бацькамі.

- Што гэта за ўзнагарода?

- Гэта дыплом з грашовай узнагародай.

- У Беларусі вельмі цяжка знайсці беларускамоўныя кнігі для зусім маленькіх. Я ведаю, што вы выдалі такую кнігу і яна разыйшлася.

- Для маленькіх дзяцей, як толькі пачала дзейнічаць АБ-БА ў 2006 ці 2007 гг., мы выдалі адну з цікавейшых кніг на беларускай мове для дзяцей на беларускай мове „Прыгоды мішкі Пік-Пік” Людмілы Рублеўскай. Першым было нашае кніжнае выданне, а толькі потым гэтая кніга з’явілася ў Беларусі. Толькі наша адрозніваецца тым, што малюнкі рабіла тады яшчэ студэнтка Вераніка, дачка Люмілы Рублеўскай.

- Распавядзіце пра знакаміты „Лемантар” .

- Там яго можна спампаваць у PDF і раздрукаваць, таму няма праблемы. Ведаю, што некаторыя школы на Беласточчыне карыстаюцца ім менавіта такім чынам.

- Вы не накладаеце аўтарскія правы і забарону на распаўсюд?

- Не, бо ў нас такая сітуацыя, што калі выдаюцца падручнікі для нацыянальных меншасцяў, то яны атрымліваюць фінансавую падтрымку з боку Міністэрства адукацыі. Калі мы, як аб’яднанне рыхтавалі гэты „Лемантар”, то сродкі атрымалі з мінадукацыі. Мы нават абавязаныя былі падпісацца, што даем дазвол на размяшчэнне на scholaris.pl. Увесь тыраж пайшоў у кураторыю, але яго можна свабодна раздрукаваць.

- Як мясцовыя дзеці ўспрымаюць кірыліцу?

- Гэта для іх зусім новае. У нас вельмі ўсё памянялася, у прадшколлі ўвогуле не вывучаюць літар, таму большасць з іх пазнае толькі лацінку. Я вырашыла, што няма сэнсу ўводзіць лацінку і кірыліцу адначасова, лепш гэта адкласці да другога класа. Я ў лепшай сітуацыі, бо большасць дзяцей прыходзіць з садка №14. Яны ўжо наслухаліся беларускай мовы, яны ведаюць шмат беларускіх слоў, я не мушу надта перакладаць падчас уроку. Прыходзяць таксама дзеці, для якіх гэта зусім новае. Першы клас на тое, каб дзеці наслухаліся беларускай мовы, нагуляліся з беларускай мовай, пазнавалі вершы, песні, гульні. Толькі ў другім класе пачынаем літары, а ў трэцім класе зноў кола ведаў пашыраецца.

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях