24 апреля 2024, среда, 17:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Падрыхтаваны першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на беларускую мову

Падрыхтаваны першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на беларускую мову

Прэзентацыя адубдзецца 25 лістапада ў Чырвоным касцеле.

25 лістапада ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15, актавая зала) пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове, паведамляе catholic.by.

Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля запрашаюць біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у біблійным сімпозіуме «Божае слова 1517 – 2017».

Пачатак сімпозіума ў 10.00. Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі, адбудзецца ў 12.00.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях