28 марта 2024, четверг, 23:40
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Змiцер Вайцюшкевiч: Зычу вам усiм добрых и вясёлых святаў

Змiцер Вайцюшкевiч: Зычу вам усiм добрых и вясёлых святаў

20 снежня ў Барысаў завiтаў вядомы музыка.

У цёплай i ўтульнай атмасферы Iрлaндскага паба барысаўчане ўзгадалi пра цуды, Каляды, каханне i шмат чаго iншага, піша ex-press.by.

Харызматычны музыка Змiцер Вайцюшкевiч падарыў сапраўднае задавальненне. На тварах слухачоў — асалода, шчасце, спакой. Дарэчы, Змiцер нагадaў, што ён выступаў у барысаўскай бiблiятэцы гады чатыры таму. А яшчэ Змiцер паведамiў, што гадоў 20 таму на плошчы быў вялiкi канцэрт, там выступаў Алег «Джагер» Мiнакоў, якi зараз жыве у Бельгii (культовая группа середины 90-х «Rouble zone»).

У сераду адбыўся незвычайны канцэрт. Першую песню музыка спяваў не сваю. Гэта была добра вядомая песня кампазітара Валерыя Iванова, словы Ўладзіміра Някляева — "Гуляць, дык гуляць".

У калядны час было прыемна пачуць пра цуды и каханне. Змiцер Вайцюшкевiч выканаў чароўную кампазiцыю, распавёў пра новы клiп:

— Памятаеце, ёсць у мяне клiп, дзе галоўны герой — кот, якi ходзе па Крэве. Зараз выйдзе новае відэа, там галоўны герой — cабака. Назва песнi "Спiць мая каханая". Уяўляеце, калi каханая заснула на плячы. Спiць салодка-салодка, а ты баiшся паварушыцца. Вось пра такое каханне песня.

— На Каляды мы часта падводзiм вынiкi. Таксама гэта свята, калi ўсё родныя збiраюцца. Вось з Лондона, Нью-Ёрка прыехалi сваякi, сябры. Усё прыехалi ў Барысаў, aле у некоторых самалёт не прыляцеў. Ryаnair забастоўку ўчынiў, a ў кагосьцi застаўся толькi шалiк. Шалiк — гэта ўспамiны.

Музыка праспяваў цудоўную песню пра шалiк, якi застаўся ад каханай, якi грэе, нагадвае пра яе, героя сагравае каханне.

Як пра сябе кажа Змiцер, ён сцiплы, легендарны i харызматычны артыст. Музыка падзялiўся з слухачамi гiсторыяй, як яго песня трапiла ў "PARTY-ZAN фiльм":

Алесь Лiпай, добры журналiст, якi пачаў пiсаць вершы, аднойчы патэлефанаваў мне и прапанаваў напiсаць песню на яго вершы для фiльма... Вось так нарадзiлася наступая песня.

Змiцер прызнаўся, што часам яго песням не хапае кiнематаграфiчнасцi... Таму ў наступнай песнi прагучалi ноты Гiшпанii. Гiсторыя пра дзяўчыну, якую герой жадае вызвалiць з палону, зарадзiла моцнай энэргiей жыхароў Барысава. Дзяўчына была "з позiркам рысi i з косамi з лёну"...

А вось i песня пра Мiнск, дзе нi воднага слова пра яго не ўзгадваецца. Прайшло 20 гадоў. ЁН працуе ў адмiнiстрацii, ЯНА – ў Бiблiятэцы. Парк Янкi Купалы. Вось Ён iдзе, а вось Яна. Абед, 13:00. Iх позiркi сустрэлiся:

— Пеця!..

— Валя!

—Ты!

— Я!..

Змiцер кажа: "Думайце пра блiзкiх".

Пасля гэтага музыка разам с барысаўчанамi праспяваў калыханку на добра вядомы ўсiм дзецям верш Генадзя Бураўкiна.

"Бывайце здаровы. Жывiце багата! Памятайце, што беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!", — кажа музыка.

"На Барысаўскай зямлi нарадзiлася шмат добрых людзей. У вас ёсць сам горад Барысаў, сям'я, мужчыны, школы... Зычу вам усiм добрых и вясёлых святаў! Убычымся яшчэ раз, думаю, да вас трыа aбо квартэтам прыехаць", — кажа Змiцер Вайцюшкевiч.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях