19 апреля 2024, пятница, 10:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў на Ніагарскім вадаспадзе

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў на Ніагарскім вадаспадзе
Зміцер Вайцюшкевіч
Фота: charter97.org/ІВАН МЯЖУЙ

Спявак, які зараз завяршае тур па Паўночнай Амерыцы, даў спантанны выступ каля Ніагарскага вадаспада на мяжы ЗША і Канады.

«Ніагарскі вадаспад для беларусаў — амаль як Луна. Пра яго ўсе чулі, але не шмат, хто там быў. Таму неяк прарвала мяне на спеў у гэтым месцы, — распавядае Зміцер. — Уражанні ад тура вельмі добрыя. Прыемна, што прыходзіць шмат маладых сямей з дзецьмі. Яны не толькі слухаюць песні, але і задаюць рознага кшталту пытанні. Для іх вельмі важна мець сувязь з радзімай і гэта прыемна».

4 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, Уладзіміра Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя». Імпрэза прымеркаваная да 10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года. У праграме песні і вершы — лепшае, новае і нечаканае, пішуць naviny.by.

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 40,5 да 47,5 рублёў. Апошняя частка квіткоў толькі ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96. Да 23 лютага ўключна можна падаць на бясплатныя візы. Пакрокавая інструкцыя па візах.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях