19 апреля 2024, пятница, 13:02
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Каб біць у сэрца мячом, дастаткова ста словаў»

«Каб біць у сэрца мячом, дастаткова ста словаў»
Аляксандар Лукашук
Фота: «Радыё Свабода»

Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «100 словаў».

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 27 красавіка ў Прэс-клюбе па адрасе: Менск, вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601. Пачатак а 19-й, перадае «Радыё Свабода».

Апроч шчырых кантактаў з аўтарамі і гасьцямі імпрэзы, арганізатары прапануюць халодным красавіцкім вечарам яшчэ некалькі цёплых сюрпрызаў — цалкам у стылістыцы Яна Максімюка, які прыдумаў праграму «100 словаў» і стаў укладальнікам аднайменнае кнігі.

Эвангельле ад Яна

Аказваецца,

Каб адрозьніць каханьне ад любові, паэзію ад пустаты, свабоду ад спакусы,

Каб падаць і падымацца, дараваць і прасіць прабачэньня, адчайвацца і зноў верыць,

Каб вандраваць вакол сьвету, вяртацца і знаходзіць сусьвет у сабе,

Каб успомніць забытае, пабачыць схаванае і знайсьці згубленае,

Каб расказаць, як мыюць ногі блудніцам, выганяюць гандляроў з храму і ператвараюць ваду ў віно,

Каб біць у сэрца мячом,

Дастаткова ста словаў.

Так вучыць Ян.

Аляксандар Лукашук

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях