19 апреля 2024, пятница, 10:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зянон Пазьняк: Трэба рыхтавацца да супраціву

6
Зянон Пазьняк: Трэба рыхтавацца да супраціву
Зянон Пазьняк
Фота: charter97.org/ІВАН МЯЖУЙ

Беларусы павінны ствараць структуры альтэрнатывы і супраціўленьня.

Аб гэтым кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазьняк заявіў у інтэрв'ю сайту InformNapalm.

– Пане Зяноне, напачатку хацелі бы адразу запытаць вас пра апошнюю самую гучную сфабрыкаваную справу супроць беларускіх патрыётаў.  На ваш погляд, ці гэтая так званая справа “Белага Легіёну” можа мець дачыненьне да спробы зьнішчэньня беларускіх патрыятычных сілаў перад стратэгічнымі расейска-беларускімі вышкаламі “Захад-2017”, у выніку якіх можа адбыцца мягкая акупацыя Беларусі, ці яна ініцыяваная дзеля нутранага выкарыстаньня для здушэньня пратэстнае хвалі, застрашэньня й запалоханьня людзей?

– Гэта тыпова маскоўская апэрацыя ў рэчышчы вядзеньня гібрыднай вайны. Аналягічна як у выпадку з украінскім Крымам.   Ніякага “Белага Легіёну” ўжо даўно няма. Масква разумее, што ў выпадку расейскай акупацыі Беларусі гэтыя людзі, што некалі былі ў «Белым легіёне», маглі аказаць супраціў акупантам. Маскоўшчыну ж непакоіць адно – ці магчымы супраціў у Беларусі. У выпадку з Украінай, яны былі перакананыя, што ўкраінскае грамадзтва бясьсільнае, што яно няздольнае абараніць сваю краіну, украінская армія была развалена (гэтак жа, як цяпер развалілі беларускую), таму й пайшлі на анэксію Крыма й захоп Данбаса. Расейцы не разьлічвалі, што ўкраінцы згуртуюцца й пачнуць бараніць свой край. Зараз яны гэта ўлічваюць у дачыненьні  да Беларусі, таму і маем гэтую сфабрыкаваную справу патрыётаў. Тут маскоўская «зачыстка» беларускага поля магчымага супраціву.

Важна разумець яшчэ адзін момант. Гэтая гэбэшная апрычніна катуе патрыётаў, выбівае неіснуючыя паказаньні. Тут трэба ведаць, што мы, беларусы, іх падтрымліваем, што б ім ні прышылі каты, і што б яны ні вымушаныя былі сказаць пад катаваньнямі. Грош цана будзе такім паказаньням і самаагаворам. Няхай гэб’ё тое ведае, а патрыёты хай не баяцца – нічога дрэннага да іх не прыстане. Паказаньні пад катаваньнямі значэньня ня маюць. Так званая «справа» “Белага Легіёна” сшытая белымі ніткамі.

– Стратэгічныя камандна-штабныя вышкалы “Захад-2017” зьяўляюцца для нацыянальнае бясьпекі Беларусі наўпроставай пагрозай. Як вы лічыце, наколькі вялікая верагоднасьць рэалізацыі магчымых правакацыяў падчас іхнага правядзеньня з мэтай сталага разьмяшчэньня расейскага вайсковага кантынгенту на тэрыторыі Беларусі?

– Тое, што адбываецца зараз – рашучы крок, калі будзе ўведзена расейскае войска і выкарыстана наша стратэгічная тэрыторыя, інфраструктура. Здраднік ужо гатовы ўсё здаць, абы захаваць сваю ўладу. Падобны мэтад Масква выкарыстала ў 1939-1940 гг. у краінах Балтыі, калі на іхную тэрыторыю паводле дамоўленасьці зайшоў савецкі вайсковы кантынгент, які застаўся і з дапамогаю якога адбылася анэксія гэтых краінаў.

Што да правакацыяў, то гэта мэтад дзейнасьці пуцінскага ФСБ. Мы памятаем падрывы дамоў у Маскве, Валгадонску ў 1999 годзе, тэракт у мэтро Пецярбургу ў красавіку 2017 году. Іншага мэтоду яны ня ведаюць. Верагоднасьць таго, што ўвосень праз пэўныя правакацыі вайсковы кантынгент застанецца на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца высокай.

– Ацаніце, калі ласка, узровень пагрозы для нацыянальнае бясьпекі Беларусі, якая сыходзіць ад актывізацыі Расеяй сваёй неаімпэрскай палітыкі з 2007 году.

– Сучасная Расея, пачынаюцы ад Ельцына, увесь час вядзе гібрыдную вайну. Гэта вайна і эканамічная, і анталягічная, яна ўжо ўзгадваецца  ў таемнай  дактрыне Ельцына аб замежнай палітыцы Расеі, прынятай у жніўні 1995 году (і, дарэчы надрукаванай украінскім Рухам, які раздабыў тады яе тэкст і пераслаў яго нам у БНФ). У дактрыне Ельцына гаворыцца пра мэтады ўплыву Расеі на вольныя суседнія краіны – свае былыя тэрыторыі.

Дзеяньні расейскіх спэцслужбаў актывізаваліся ва Украіне адразу пасьля прыходу Пуціна да ўлады. З 2000 году расейцы стваралі там свае рэзідэнтуры, абсаджвалі ўкраінскія ўладныя ўстановы сваімі людзьмі. Стваралі сэпаратысцкія,  казачыя фармаваньні, бо ім патрэбныя былі  структуры, якія можна выкарыстоўваць як прыкрыцьцё для расейскіх спэцслужбаў і потым для пранікненьня дыверсантаў на ўкраінскую тэрыторыю. Ва Украіне расейскія спэцслужбы гэтаксама падкуплялі палітыкаў, ставілі сваіх прамаскоўскіх людзей на адказныя пасады, аднак яны не спадзяваліся, што ўкраінцы згуртуюцца і дадуць адпор.

Гібрыдная вайна ў дачыненьні Беларусі вядзецца таксама ўжо даўно. Перадусім на адукацыйным і кадравым узроўні, практычна, зьнішчаная беларуская школа, практычна, забаронена ў грамадзкім ужытку беларуская мова, даўно зьнішчаныя  беларускія падручнікі, рэжым робіць усё, каб у людзей не было волі да супраціву, каб яны былі ня здольныя думаць па дзяржаўнаму. Адбываецца тое самае, што было і ва Украіне: яны абстаўляюць тут свае кадры, сваіх афіцэраў у войску і сілавых структурах. Апроч гэтага беларуская эканоміка затарможаная ва ўчорашнім дні. Расея наўпрост не дае ёй разьвівацца і робіць усё, каб Беларусь і надалей была прывязаная да расейскага рынку і рэсурсаў. Генштаб Збройных Сілаў Беларусі прарасейскі, на ключавых пасадах знаходзяцца людзі, звязаныя з Расеяй. Усё гэта – падрыхтоўка для захопу Беларусі.

Тут таксама важна разумець, што, калі Лукашэнка зробіць ўсё, што ад яго патрабуе Расея (а ён зробіць), ён будзе ўжо ёй непатрэбны, і ён гэта інтуітыўна адчувае. Гэтым можна патлумачыць і непрызнаньне Абхазіі, і сталыя нафта-газавыя войны. Але тут трэба адзначыць, што Лукашэнка і Пуцін – гэта два падобныя крымінальныя супольнікі, якія прыватызавалі дзяржавы дзеля ўлады і нажывы. Дзяржаўныя інтарэсы тут таксама крымінальна прыватызаваныя.

– Як вы лічыце, ці магчымы варыянт паўнамаштабнае вайсковае агрэсіі Расеі супроць Украіны?

– З Украінай Расея пралічылася, яна ня ведае цяпер, што рабіць. Расея стварыла язву на Данбасе, але чым далей яна зацягвае свае тэрарыстычныя дзеяньні, тым больш верагоднасьці, што Украіна назаўжды вырвецца з-пад ейнага кантролю. Увесь час гаворыцца пра пуцінскую падрыхтоўку ваеннага ўдару па Украіне. Рашэньне, напэўна ўжо прынятае. Патрэбны момант. Зараз Масква канцэнтруе войскі, вялікі кантынгент стаіць у Крыме, на Данбасе, ля расейска-ўкраінскай мяжы, Украіна аточаная практычна з усіх бакоў. Пуцін хоча змарыць Украіну, бо яна зараз выдаткоўвае вялікія сродкі на ўтрыманьне войска.

– Калі рашэньне пра поўнамаштабную агрэсію прынятае, то наколькі тады магчымы варыянт выкарыстаньня вайсковага патэнцыялу Беларусі расейскай ваеншчынай?

– У Расеі пакуль няма неабходных чалавечых рэсурсаў для вялікай вайны. Адна з магчымых задачаў у гэтай сытуацыі для Расеі – выкарыстаць Беларусь, найперш яе тэрыторыю і, вельмі важна – войска, запляміць беларусаў у крыві. Зараз галоўнае – не дапусьціць уцягненьня Беларусі ў расейскія вайсковыя авантуры.

– Так. Але, бадай, адзіным шляхам для гэтага ёсьць пазбаўленьне ад антыбеларускага рэжыму і ўсталяваньне ў Беларусі нацыянальнай дэмакратычнай улады. Вы кіравалі калектывам аўтараў самай актуальнай на гэты момант Народнай Праграмы “Вольная Беларусь”, у якой пералічаныя ўсе чыньнікі для адраджэньня незалежнага й дэмакратычнага ладу дзяржавы, аднак, на мой погляд, у ёй няшмат ўвагі нададзенае менавіта інфармацыйнай бясьпецы Беларусі. Якія маюць быць зьдзейсьненыя захады ў гэтым рэчышцы ў першую чаргу пасьля аднаўленьня канстытуцыйнага ладу ў дзяржаве?

– Аб’ектыўна – хуткія. Мае быць абрэзаная прапагандысцкая тэлевізія Расеі. Нацыянальны надзвычайны Камітэт акурат павінен будзе тое зрабіць. Гэта абавязковае і неабходнае рашэньне. Ня павінна быць манаполіі на сродкі масавае інфармацыі. Таксама мае быць якасная і вельмі разнастайная кніжная прадукцыя на беларускай мове.

Інтэрнэт, відаць, застанецца бяз зьменаў. Але і тут можа быць праўная рэгуляцыя. Дэвід Кэмэран, колішні прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі, досыць трапна выказаў свае меркаваньне пра інтэрнэт-троляў, у якім зазначыў, што тут неабходна заканадаўчае рэгуляваньне. Здаецца ў Вялікай Брытаніі ўжо прыняты неабходны закон. Інтэрнэт-тролі – гэта абязлічаная бесаўшчына (сьведамае распаўсюджваньне брыдоты). Людзі павінны быць больш абароненыя ад бесаўскай дзейнасьці ў ананімным Сеціве.

– Безумоўна так. Аднак усе гэтыя захады й палажэньні Праграмы можна будзе задзейнічаць толькі ў выпадку трансфармацыі Беларусі. Як вы мяркуеце, ці магчымы ейны мірны варыянт?

– Трэба ісьці ад прыроды нашага чалавека, у нас зусім іншая зброя. Беларусы – гэта такі народ, такое грамадзтва, якое хоча вырашаць канфлікты мірным шляхам, яно ня хоча вайны, гэта адпавядае мэнтальнасьці беларусаў. Але пры такім падыходзе, на жаль, рабства можа трываць стагодзьдзямі. Улічваючы логіку дыктатуры рэжым Лукашэнкі можа быць пераможаны толькі сілаю, але неабходнай умоваю пры гэтым ёсьць кансалідацыя бальшыні грамадзтва. Мае адбывацца нізавая самаарганізацыя, важна, каб утвараліся структуры альтэрнатывы і супраціўленьня.

Неабходнай умоваю зьменаў ёсьць нацыянальная асьвета людзей, прапанова ім дзейнай альтэрнатывы. Нацыянальная ідэя “Вольная Беларусь” можа аб’яднаць Нацыю, спрычыніцца да адраджэньня  дэмакратычнага працэсу, стаць апораю для ўсяго беларускага грамадзтва.

Трэба рыхтавацца да супраціву агрэсіі. Супраціў абавязкова павінен быць. Трэба заўсёды дбаць пра будучыню Нацыі.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях