11 декабря 2017, понедельник, 18:09

Вацлаў Арэшка: Калі маеш годнасьць - зрабі ўчынак

1

Прыйшоў час змагацца за вызваленне краіны ад акупацыі.

Аб гэтым заявіў сайту БНК адзін з лідэраў Беларускага Нацыянальнака Кангрэса Вацлаў Арэшка.

Палітык патлумачыў, чаму трэба выходзіць на Кастрычніцкую плошчу 8 верасня і пратэставаць супраць правядзення вучэнняў «Захад-2017»:

— Прысутнасьць варожых войскаў на нашай зямлі, як гэта не тлумач, будзе акупацыяй.

Ці мы хочам быць «аб’ектамі», зь якімі робяць што хочуць іншыя? Ці мы вартыя таго каб самі вырашаць свой лёс? Гэта кожны павінен вырашыць для сябе сам.

Калі ты маеш годнасьць і хочаш каб жыцьцё стала іншым — не наракай і не ный, а зрабі учынак і сьвет навокал пачне зьмяняцца. Хай паволі, але туды, куды трэба. Калі далей чакаць — будзе ўжо позна.

Акцыя папярэджання адбудзецца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы 8 верасня. Пачатак — а 19 гадзіне.